Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Васіль Быкаў будзе жыць у Чэхіі
13:01, 13/12/2002

Такім чынам, Чэхія на працягу апошніх тыдняў выразна акрэсьліла сваё стаўленьне да Беларусі і паказала, каго тут не чакаюць, а каго – рады вітаць. Летась у верасьні прэзыдэнт Чэхіі прымаў Васіля Быкава ў Праскім градзе. Цяпер Вацлаў Гавал адзначае, што “даць Васілю Быкаву і ягонай жонцы магчымасьць жыць у Чэхіі – гэта ня толькі наш абавязак, гэта вялікі гонар для дзяржавы”. Ад сёньня Васіль Быкаў будзе стала жыць у Чэскай Рэспубліцы. Пісьменьніку і ягонай жонцы прадастаўлены бестэрміновы від на жыхарства.

Радыё Свабода запыталася ў Васіля Ўладзімеравіча, зь якімі пачуцьцямі ён прыехаў у Прагу.
“У Чэхію я прабіўся кружным шляхам, празь іншыя землі і народы. Таксама неблагія, зь вялікай культурай і найлепшымі памкненьнямі ў сучаснай палітыцы Эўропы. Але заўжды чэхі мне здаваліся найлепшымі з усіх эўрапейцаў. І ня толькі таму, што славяне, што культурна зьвязаныя зь беларускім народам і беларускай гісторыяй, але і таму, што чэхі як ніхто засьведчылі ў гісторыі сваю прыхільнасьць да дэмакратыі і што найлепшы эўрапейскі прэзыдэнт – гэта чэскі прэзыдэнт Вацлаў Гавэл. Я даўно марыў прыехаць у Чэхію, і цяпер мае мары зьдзейсьніліся. Ну а астатняе пакажа час”, - адказаў пісьменьнік.
У ранейшых сваіх інтэрвію Быкаў казаў, што пакуль ня бачыць для сябе магчымасьці жыць у цяперашняй Беларусі. Сапраўды, цкаваньне Васіля Быкава некаторымі набліжанымі да кіраўніка Беларусі асобамі параўнальнае з тым, што было ў 1960-ыя гады і пра што Быкаў напісаў у сваіх успамінах, якія нядаўна ўпершыню прагучалі на хвалях Радыё Свабода. Дарэчы, выглядае, што неўзабаве ўспаміны выйдуць у Менску асобнай кнігай у прыватным выдавецтве.
“Кніга выдаецца ў Беларусі, у адным незалежным выдавецтве. Я думаю, што там яе рэдагаваньне і ўвесь працэс паліграфічны праходзіць даволі пасьпяхова, і я думаю, што недзе пры канцы года, можа быць, на пачатку наступнага, кніга зьявіцца ў кнігарнях”.
Васіль Быкаў ня любіць казаць пра тое, што звычайна завецца “творчымі плянамі”, але ўсё ж крыху распавеў:
“Магчыма, трошкі адпачну і адыду ад клопатаў, зьвязаных зь пераездам – і пачну працаваць, так я спадзяюся. Гэта будзе, можа быць, нешта зьвязанае з Чэхіяй, альбо нешта не да канца выпрацаванае, што зьвязана ў мяне зь Нямеччынай”.
Дадамо, што статус Быкава і ягонай жонкі ў Чэхіі – гэта не палітычны прытулак. Яны застаюцца грамадзянамі Беларусі і плянуюць наведваць Радзіму.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: