Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У рамках рэалізацыі дамоўленасьцяў, дасягнутых у часе 5-паседжаньня Беларуска-Іранскай зьмешанай камісіі па пытаньнях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, амбасадай Беларусі ў Іране, сумесна з амбасадай Ірану ў рэспубліцы Беларусь й міністэрствам гандлю Ірану наладжаны візыт у г.Менск групы іранскіх бізнэсоўцаў. Пра гэта паведаміў на брыфінгу намесьнік начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
У складзе групы – спэцыялісты Цэнтру разьвіцьця экспарту Ірану, камэрцыйныя дырэктары кампаніяў, прадстаўнікі банкаў. З 16 па 22 сьнежня ў адпаведнасьці з праграмай знаходжаньня іранскія прадпрымальнікі азнаёмяцца з экспазыцыяй “Белінтэрэкспа”, правядуць сустрэчы зь беларускімі партнёрамі, у часе якіх правядуць перамовы зь беларускімі экспартэрамі, дасьледуюць магчымасьці па пашырэньні дзелавога супрацоўніцтва і адкрыцьці ў Менску іранскага гандлёвага дому.