Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь умацоўвае сувязі зь Лібіяй 10:20, 13/12/2002, АФН
11 сьнежня 2002 году адбылася сустрэча амбасадара Рэспублікі Беларусь у Лібіі Аляксандра Дзеравяшкі з прэзыдэнтам Саюзу гандлёва-прамысловых і сельскагаспадарчых палат Лібіі Абдурахманам Шатэрам. Як паведаміў на брыфінгу намесьнік начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных, у часе сустрэчы бакі абменяліся думкамі аб стане й пэрспэктывах разьвіцьця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, асноўных шляхах рэалізацыі Пратаколу аб супрацоўніцтве паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Саюзам гандлёва-прамысловых й сельскагаспадарчых палат Лібіі.
Чакаецца, што ў бліжэйшы час лібійскі бок завершыць працу па падрыхтоўцы візыту ў рэспубліку Беларусь дэлегацыі дзелавых колаў Лібіі. У часе размовы была дасягнутая дамоўленасьць аб абмене інфармацыяй па пытаньнях замежнага гандлю, камэрцыйных прапановах, прававых асновах бізнэсу як у Беларусі, так і Лібіі.