Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гарадзенскім міліцыянтам перакрылі сотавую сувязь 16:20, 13/12/2002
На 20 мільёнаў рублёў “натэлефанавалі” з пачатку году гарадзенскія міліцыянты з службовых тэлефонаў да абанентаў сотавай сувязі. Кампэнсаваць гэтую суму з уласных заробкаў супрацоўнікам загадаў начальнік Гарадзенскага абласнога ўпраўленьня ўнутраных справаў Уладзімер Белашэўскі.
“Нагавораныя” сумы ня будуць вылічвацца з заробкаў, кожны супрацоўнік павінен прынесьці і здаць грошы ў касу УУС. Кіраўнікі падразьдзелаў атрымалі раздрукоўкі з нумарамі тэлефонаў з пачатку году й вызначылі сумы, якія павінен заплаціць кожны супрацоўнік. Таксама, згодна загаду Белашэўскага, тэлефонная станцыя перакрыла выхад на сотавую сувязь для ўсіх тэлефонаў УУС. Засталіся ліміты толькі для дзяжурных частак і кіраўнікоў падразьдзелаў – па 20 хвілінаў у месяц. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэсавай службы УУС Георгій Сысой. - Моцна ўдарыў гэты загад па апэратыўных работніках, -- кажа Сысой. - Бо ім апэратыўная сувязь больш за ўсё патрэбная. Акрамя таго, тэлефанавалі супрацоўнікі ў асноўным па службовых справах. Паводле Сысоя, на сёньня кампэнсавалі свае перамовы каля паловы супрацоўнікаў.