Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сусьветная асацыяцыя газэт выказала пратэст парушэньню свабоды прэсы ў Беларусі
13:00, 13/12/2002

Сусьветная асацыяцыя газэт і сусьветны форум рэдактараў зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай спыніць кампанію, накіраваную на “ўціск крытычных галасоў”, і даць магчымасьць прэсе дзейнічаць без умяшальніцтва з боку дзяржавы. У лісьце, накіраваным на імя Аляксандра Лукашэнкі, Сусьветная асацыяцыя газэт і Сусьветны форум рэдактараў выказалі сур’ёзную заляпочанасьць закрыцьцём незалежных газэт і прысудамі адносна журналістаў, а таксама заявілі, што вышэйзгаданыя дзеяньні зьяўляюцца “відавочным парушэньнем свабоды выяўленьня”.

У лістападзе 2002 году сусьветная асацыяцыя газэт прысудзіла свой штогадовы прыз за свабоду прэсы – Залатое Пяро Свабоды – Беларускай асацыяцыі журналістаў за абарону свабоды прэсы ў Беларусі.
У лісьце паведамлялася наступнае:
“Ад імя Сусьветнае асацыяцыі газэт і Сусьветнага форуму рэдактараў, якія прадстаўляюць 18000 выданьняў у 100 краінах сьвету, мы выказваем сваю сур’ёзную закляпочанасьць адносна закрыцьця газэты “Местное время”, якая была заснаваная ў кастрычніку й пасьпела выпусьціць толькі тры нумары, на той падставе, што газэта няправільна зарэгістравала сваё месцазнаходжаньне.
Мы занепакоеныя тым, што закрыцьцё газэты “Местное время” было палітычна матываваным, бо гэта адбылося пасьля таго, як газэта аб’явіла пра сваё рашэньне адкрыць рэгіянальныя карпункты напярэдадні мясцовых выбараў, прызначаных на сакавік 2003 году.
“Закрыцьцё “Местного времени” зьяўляецца самым сьвежым актам цэнзуры ў кампаніі ўладаў супраць крытыкі. За апошнія тры месяцы тры журналісты асуджаныя да абмежаваньня волі за “паклёп” супраць прэзыдэнта.
“Мы нагадваем Вам, што закрыцьцё “Местного времени” відавочнае парушэньне права на свабоду выяўленьня, гарантаванага шматколькаснымі міжнароднымі пагадненьнямі, уключна з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. У Артыкуле 19 дэклярацыі гаворыцца: “Кожны чалавек мае права на свабоду перакананьняў й на свабоднае іх выяўленьне; гэтае права ўключае свабоду бесперашкодна трымацца сваіх перакананьняў й свабоду шукаць, атрымоўваць і распаўсюджваць інфармацыю і ідэі любымі сродкамі й незалежна ад дзяржаўных межаў”.
Мы заклікаем Вас забясьпечыць бесперашкодны выхад газэты “Местное время”, таксама неадкладна вызваліць усіх асуджаных за выкарыстаньне іх права на свабоду выяўленьня”.
Сусьветная асацыяцыя газэт абараняе і адстойвае свабоду прэсы ва ўсім сьвеце. Яна прадстаўляе 18000 газэт; яе сябрамі зьяўляюцца 71 нацыянальная асацыяцыя газэт, кіраўнікі СМІ ў 100 краінах сьвету, 13 інфармацыйных агенцтваў і 9 рэгіянальных і міжнародных арганізацыяў.
Сусьветны форум рэдактараў зьяўляецца падразьдзелам Сусьветнай асацыяцыі газэт і прадстаўляе галоўных рэдактараў і топ-кіраўнікоў рэдакцыяў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: