Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Віцебску завяршыўся працэс над скінхэдамі 10:15, 13/12/2002
12 сьнежня судовая калегія абласнога суда пад старшынствам судзьдзі Валянціны Буевай агучыла прысуд адносна групы скінхэдаў, якая дзейнічала ў вобласьці з 2001 году. Абвінавачаныя асуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўленьня волі, ад 3,5 гадоў да 6 гадоў.
Справа расьсьледаваная аддзелам УКДБ па Віцебскай вобласьці, чатыром яе ўдзельнікам прад’яўлялася абвінавачваньне паводле артыкулаў Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, у якіх размова ідзе аб распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасьці, абраза гонару й нацыянальнай годнасьці з прымяненьнем гвалту. Перад судом паўсталі жыхары Віцебску й Аршанскага раёну, траім зь іх па 17 гадоў. Тэрмін ім давядзецца адбываць у калёніях агульнага рэжыму ці выхаваўча-працоўных калёніях, калі прысуд застанецца ў сіле пасьля магчымай працэдуры абскарджваньня ў судзе вышэйшай інстанцыі – Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь. Адразу ў залі судовага паседжаньня яны ўзятыя пад варту.