Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У сталіцы Швайцарыі прайшло шэсьце ў падтрымку ЗУБРа
13:04, 13/12/2002, ЗУБР

Ініцыятарам акцыі ў Бэрне стала аддзяленьне праваабарончай арганізацыі Міжнародная Амністыя Бернскага ўнівэрсітэту. У шэсьці прынялі ўдзел больш за сто чалавек. Большасьць зь іх – студэнты мясцовага ўнівэрсытэту. З плякатамі й сьвечкамі ў руках яны прайшлі па вуліцах швайцарскай сталіцы да беларускай амбасады. Усе ўдзельнікі шэсьця былі з завязаным ротам. Такім чынам праваабаронцы выказвалі пратэст супраць парушэньня правоў чалавека. Па дарозе яны раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра ЗУБРа, а таксама аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі.

У апошняй кропцы машруту -- ля амбасады Беларусі ў Швайцарыі ўсе ўдзельнікі акцыі зьнялі павязкі, якія закрывалі іх рот, і павесілі іх на агароджу беларускага прадстаўніцтва. Ля ўваходу ў амбасаду актывісты Міжнароднай Амністыі са сьвечак склалі слова “ЗУБР”. Пасьля некалькіх выступаў зь мегафонам праваабаронцы перадалі петыцыю з патрабаваньнем да беларускіх уладаў спыніць парушэньні правоў чалавека й разышліся.
Паводле адной з арганізатарак акцыі Міколь Мэціс, дзякуючы дзейнасьці мясцовага аддзяленьня Міжнароднай Амністыі й публікацыям у СМІ, студэнты Бернскага ўнівэрсітэту, а таксама многія жыхары сталіцы Швайцарыі занепакоеныя парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі. Многія ведаюць аб дзейнасьці руху ЗУБР.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: