Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У 2002 годзе 440 тысячаў беларусаў хацелі зьехаць з краіны 10:59, 16/12/2002
Сёлета органы ўнутраных справаў Беларусі разгледзілі больш за 10 тысячаў заяваў грамадзянаў аб выезьдзе за мяжу на сталае месца жыхарства. Асноўныя краіны, куды выяжджаюць на сталае жыхарства грамадзяне Беларусі, -- гэта Расея, ЗША, Ізраіль і Ўкраіна. Такія дадзеныя былі агучаныя 13 сьнежня ў Менску на паседжаньні “круглага стала” па пытаньнях візавай палітыкі й памежнага кантролю, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі МУС, МЗС і іншых дзяржаўных структураў. Акрамя афармленьня дакумэнтаў для выезду на сталае месца жыхарства, органамі ўнутраных справаў Беларусі сёлета разглядалася звыш 430 тысячаў заяваў грамадзян аб афармленьні дакумэнтаў для выезду за мяжу на часовае жыхарства.
Як заявіў намесьнік начальніка ўпраўленьня пашпартна-візавай службы Міністэрства ўнутраных справаў палкоўнік Валеры Казлоўскі, з жніўня сёлетняга году ў Беларусі дзейнічае новы закон “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”. Гэты дакумэнт ня вельмі адрозьніваецца ад папярэдняга закону, які быў прыняты ў 1991 годзе. Падвойнага грамадзянства Рэспубліка Беларусь па-ранейшау не прызнае, падкрэсьліў В.Казлоўскі. За 11 месяцаў сёлетняга году падразьдзяленьнямі пашпартна-візавай службы МУС зарэгістравана больш за 77 тысячаў замежнікаў, разгледжана больш за 16 тысячаў хадайніцтваў аб выдачы дазволаў на сталае жыхарства ў рэспубліцы, выдадзена 8.130 дазволаў на часовае знаходжаньне. Органамі ўнутраных справаў таксама выдаюцца ўязныя-выязныя візы замежным грамадзянам – 7.307 за 11 месяцаў. За гэты пэрыяд замежнікам аформілі больш за 20 тысячаў запрашэньняў на часовы ўезд у краіну. Асноўнае патрабаваньне, якое прад’яўляецца да замежных грамадзян і асобам без грамадзянства, -- захаваньне імі правілаў знаходжаньня на тэрыторыі Беларусі.