Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь разьвівае ваеннае супрацоўніцтва з Алжырам 11:11, 16/12/2002
Перамовы міністра абароны Беларусі Леаніда Мальцава й начальніка генштабу Алжыру Махамэда аль-Амары па пытаньнях разьвіцьця ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва дзьвюх краінаў прайшлі ў суботу ў Алжыры.
Як паведамляе карэспандэнт РІА "Новости" са спасылкаю на паведамленьне інфармацыйнага агенцтва АПС, Мальцаў і Аль-Мары абмяняліся думкамі па пытаньнях, якія маюць узаемны інтарэс у сфэры разьвіцьця ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва дзьвюх дзяржаваў.