Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
1617 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЭЗ хацеў бы ўмацаваць свае адносіны зь Беларусьсю
16:14, 16/12/2002

Эўразьвяз хацеў бы ўмацаваць свае адносіны зь Беларусьсю, Украінай і Малдоваю. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Даніі, які старшынюе зараз у Эўразьвязе, Андрэс Фог Расмусэн, закрываючы саміт ЭЗ ў Капенгагене 13 сьнежня. Але, як паведамляе БелаПАН, гэтыя адносіны павінны быць заснаваныя на “доўгатэрміновым зьбліжэньні й садзейнічаньні дэмакратычным і эканамічным рэформам, устойліваму разьвіцьцю й гандлю”. З гэтай мэтай ЭЗ распрацоўвае “новыя ініцыятывы”, паведаміў Расмусэн. Таксама ён адзначыў, што пашырэньне ЭЗ “умацоўвае адносіны” з Расеяй.

Нагадаем, што на саміце Эўразьвязу ў Капенгагене запрашэньне ўступіць у ЭЗ атрымалі 10 краінаў Міжмор’я, Цэнтральнай Эўропы й Прыбалтыкі - Венгрыя, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія і Эстонія.
“Пашырэньне ЭЗ будзе спрыяць дынаміцы эўрапейскай інтэграцыі”, -- заявіў Расмусэн. Гэта, паводле ягоных словаў, дае “неабходную магчымасьць пашырэньня адносінаў”, заснаваных на агульных палітычных і эканамічных каштоўнасьцяў, з краінамі-суседзямі ЭЗ.
Рада міністраў ЭЗ, паводле прэм’ер-міністра Даніі, “падтрымлівае далейшае разьвіцьцё трансмежавага й рэгіянальнага супрацоўніцтва, у прыватнасьці, праз узмацненьне транспартнай інфраструктуры”, з краінамі-суседзямі ЭЗ і між імі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: