Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
1617 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МВФ: Беларусі неабходна рашуча рухацца па шляху рынкавых рэформаў
16:13, 16/12/2002

Для Беларусі прыйшоў час рашуча рухацца па шляху рынкавых рэформаў. Пры гэтым неабходна выкарыстоўваць высокакваліфікаваную працоўную сілу, стратэгічна выгаднае становішча для транзітнага гандлю й лёккай прамысловасьці, таксама нізкі ўзровень вонкавага доўгу. Такую думку выказала прадстаўнік Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) у Беларусі Зузана Брыксіова, выступаючы 14 сьнежня ў Менску на міжнароднай канфэрэнцыі “Магчымасьці падтрымкі эканамічнага разьвіцьця Беларусі”.

Як паведамляе БелаПАН, сп-ня Брыксіова адзначыла, што Беларусь значна адстае ад іншых краінаў рэгіёну па ўзроўні разьвіцьця структурных рэформаў. “Беларускай эканоміцы не хапае гнуткасьці і інвэстыцыяў”, -- сказала прадстаўнік МВФ. – Да таго ж , у Беларусі склаліся неспрыяльныя ўмовы для разьвіцьця бізнэсу й прыватнага сэктару эканомікі.”
“Беларусі неабходна імкнуцца да ўсталяваньня большай макраэканамічнай стабільнасьці, паляпшэньня ўмоваў для разьвіцьця бізнэсу, павелічэньня празрыстасьці й эфэктоўнасьці бюджэтнай палітыкі, -- адзначыла Зузана Брыксіова. -- Неабходна таксама ініцыіраваць рэфармаваньне фінансавага сэктару, паслабіць абмежавальны рэжым замежнага гандлю і ўсталяваць большую заканадаўчую стабільнасьць”.
“Рынкава арыентаваныя рэформы, якія праводзяцца сумесна з узгадненьнем заканадаўства й палітыкі Беларусі й Расеі могуць дапамагчы Беларусі пераадолець ізаляцыю”,-- лічыць прадстаўнік МВФ у Беларусі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: