Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
1617 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Яшчэ адзін беларускі журналіст стане сёньня “хімікам”
10:57, 16/12/2002

Галоўны рэдактар газэты “Рабочы” Віктар Івашкевіч сёньня адпраўляецца на “хімію” ў Баранавічы. Выяжджаць зь Менску Івашкевіч будзе а 12.00 з Управы БНФ (вул. Варвашэні,8). Журналіста асудзілі да двух гадоў абмежаваньня волі за “замах на зьнявагу й паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь”. Крымінальная справа была распачатая пракуратурай Першамайскага раёну Менску ў жніўні 2001 году па факту публікацыі ў перадвыбарчым нумары газэты артыкулу “Злачынца павінен сядзець у турме”. Матэрыял распавядаў аб карупцыі ва ўладзе. Спэцвыпуск ня трапіў да чытача: увесь наклад быў канфіскаваны яшчэ ў друкарні. Спачатку Віктар Івашкевіч праходзіў па справе сьведкам. 20 чэрвеня сёлетняга году галоўнаму рэдактару газэты ўручылі пастанову аб прыцягненьні да крымінальнай адказнасьці ў якасьці абвінавачанага. Суд над журналістам быў закрытым.

Нагадаем, што такое пакараньне сёньня адбываюць яшчэ два беларускія журналісты. Галоўнага рэдактара закрытай уладамі газэты “Пагоня” Мікалая Маркевіча суд Ленінскага раёну Горадні асудзіў да двух з паловаю гадоў абмежаваньня волі, а карэспандэнта гэтай газэты Паўла Мажэйкі – да двух гадоў. Журналіста абвінавацілі ў “публікацыі ілжывых дадзеных, якія ганьбяць гонар й годнасьць прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі разам з абвінавачваньнямі ў зьдзяйсьненьні асабліва небясьпечных злачынстваў – забойстве, генацыдзе й стварэньні або сяброўстве ў злачыннай арганізацыі” за матэрыялы, надрукаваныя ў газэце, якая так і не дайшла да чытача, бо была канфіскаваная ўладамі. Артыкулы гэтага нумару былі прысьвечаныя прэзыдэнцкім выбарам й ставілі пад сумнеў магчымасьць пераабраньня Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з распаўсюджанымі дадзенымі аб ягонай датычнасьці да “эскадронаў сьмерці” – злачыннай групоўкі, якая выкрадае апанентаў кіруючага рэжыму. Пасьля прымяненьня амністыі пакараньне журналіста было зьменшана на год.
Але ў адрозьненьне ад Маркевіча й Мажэйкі рэдактару газэты “Рабочы” так і не аб’явілі амністыю й журналіст павінен адпрацаваць на “хіміі” цалкам два гады.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: