Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
1617 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Удзельнікі пікету ў Пінску арыштаваныя на 10 сутак
16:18, 16/12/2002

Судом Пінску й Пінскага раёну (Берасьцеская вобласьць) два жыхары гораду – Ігар Сараковік і Лявонці Вабішчэвіч асуджаныя да 10 сутак арышту. Такое пакараньне ім вызначана за парушэньне вызначаных Пінскім гарвыканкамам умоваў правядзеньня пікету.

Сараковік і Вабішчэвіч зьяўляюцца сябрамі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ. Яны сталі арганізатарамі пікету, які прайшоў 26 лістапада ў Пінску, за спыненьне вайны ў Чачэніі.
Разглядаючы заяўку на пікет, гарадзкія ўлады ўказалі дакладнае месца яго правядзеньня – на тратуары ў скверы па вуліцы Пушкіна насупраць фасаду будынка ААТ “Пінсксаўгасбуд” па ўсім яго пэрымэтры. У пісьмовай форме гарвыканкам абавязаў міліцыю аформіць магчымае адхіленьне ад вызначаных межаў.
Як паведамілі БелаПАН у перапынках між судовымі паседжаньнямі Вабішчэвіч і Сараковік, яны адыйшлі ад скрайняй кропкі дазволенага месца правядзеньня пікету ўсяго на пяць мэтраў і гэта, на іх думку, ня можа стаць прычынай для прыцягненьня да адміністратыўнай адказнасьці. Аднак судзьдзя палічыла гэта за парушэньне. Як арганізатарам акцыі, Вабішчэвічу й Сараковіку пагражала ад 10 да 15 сутак арышту або грашовы штраф да 150 мінімальных заробкаў. Судзьдзя Раіса Лабачэўская прапанавала ім выбар – арышт ці штраф.
Пасьля заявы адказчыкаў аб адсутнасьці ў іх такіх вялізных сумаў, суд прыняў рашэньне аб адміністратыўным арышце і вызначыў па 10 сутак кожнаму з арганізатараў пікету.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: