Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
14 сьнежня пры распаўсюдзе спэцвыпуску газэты “Барысаўскiя навiны” у электра-цягнiку Менск-Ворша была зьбiтая актывiстка руху “ЗУБР” Алеся Ясюк. Як распавядае сама актывiстка, да яе прычапiлiся падлеткі на падпідку са свастыкай на куртках. Спачатку яны папрасiлi некалькi асобнiкаў газэты, а пасьля пачалi абражаць актывiстку. Калi ж Алеся паспрабавала сысьцi, некалькi хлапцоў дагналi яе i нанесьлi некалькi ўдараў па твары i нагах, пасьля чаго забралi газэты i выкiнулi іх у фортку цягнiка. Алеся паспрабавала даць адпор мярзотнікам, але сiлы былi няроўныя. Урэшце, за актывiстку заступiўся мужчына, якi знаходзiўся ў вагоне, пасля чаго фашыстоўцы рэтыравалiся.
Як стала вядома “Народнай волі”, Упраўленьнем КДБ па Віцебскай вобласьці і абласной пракуратурай па падазрэньні ў злоўжываньні ўладаю, службовым становішчам, атрыманьні хабару затрыманы начальнік і яго намесьнік Полацкага міжраённага аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю й карупцыяй.
2 сьнежня мінулага году каля сямі гадзінаў вечара на трасе Берасьце-Менск аўтамабіль, у якім ехаў старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму Васіль Далгалёў, насьмерць зьбіў мужчыну. Некаторыя сьцьвярджалі, што ў той вечар Васіль Барысавіч вёў машыну сам. І нібыта ў нецьвярозым стане. “Народная воля” высьвятліла, чым завяршылася “справа Даўгалёва”.
16 сьнежня дэпутат Сэйму Літоўскай Рэспублікі, дакладчык па Беларусі ад Камітэту па правох чалавека ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Вацлаў Станкевіч выступіў на паседжаньні гэтага камітэту ў Парыжы з дакладам аб сытуацыі з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь. “На жаль, у Беларусі сытуацыя з правамі чалавека пагаршаеца, -- заявіў у тэлефоным інтэрвію карэспандэнту БелаПАН Станкевіч. – Я нагадаў камітэту аб канкрэтных фактах парушэньняў правоў чалавека, неабгрунтаванага прэсінгу на сродкі масавай інфармацыі – суд над журналістамі Міколам Маркевічам, Паўлам Мажэйкам, Віктарам Івашкевічам. Давялося нагадаць пра тое, што літаральна некалькі дзён таму была неабгрунтавана закрытая газэта “Местное время”. Таксама я паспрабаваў патлумачыць, што зараз, напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы Беларусі, добра відаць, што ўлада прыціскае незалежныя СМІ”.
Уладзімер Шандра, які стварыў у апошняе дзесяцігодзьдзе бізнэс па вытворчасьці й продажу кровельнай дранкі й толі, які каштуе шмат мільёнаў даляраў, ведае ўсё пра пакрыцьцё дахаў. Але менавіта ў палітыцы -- а ён нядаўна стаў чальцом парлямэнту й крытыкам украінскага прэзыдэнта Леаніда Кучмы – дах раптам упаў яму на галаву. Гэты 39-гадовы бізнэсовец быў абраны ў парлямэнт у красавіку як сябра фракцыі “Наша Ўкраіна”, якая стаіць апазацыйна да дэспатычнагак кіраваньня Кучмы. У ліпені, сказаў ён, адзін з сябраў перадаў яму пасланьне ад аднаго з вышэйшых чыноўнікаў ураду Кучмы: калі Шандра не далучыцца да пракучмінскіх занадаўцаў, ягонаму прадпрыемству пагражае буйныя непрыемнасьці.
Сьпіс кандыдатаў з 200 чалавек ад Партыі БНФ на надыходзячыя выбары ў мясцовыя Саветы быў заснаваны на чарговым сойме партыі, што прайшоў 14 сьнежня ў Менску.
На гэтым тыдні на новы віток, верагодна, выйдзе скандаль вакол высылкі зь Беларусі лідэра “Саюзу правых сілаў” Барыса Нямцова. Адвакаты партыі маюць намер падаць скаргу на КДБ і Савмін рэспублікі ў менскі суд. Працэс можа стаць вельмі гучным: ніколі палітыкі дзьвюх саюзных краінаў адзін з адным не судзіліся.
У панядзелак рэдактар газэты “Рабочы” Віктар Івашкевіч адправіўся ў спэцкамэндатуру гораду Баранавічы, дзе правядзе два гады. Ён быў асуджаны за паклёп і абразу прэзыдэнта.
Днямі Лёндан з афіцыйным візытам наведвае прэзыдэнт Сырыі Асад. Праграма ягонага візыту уключае сустрэчы з Тоні Блэрам і аўдыенцыю ў каралевы. Напярэдадні візыту ўплывовая кансэрватыўная брытанская газэта “Daily Telegraph” зьмесьціла артыкул аб ваеннай падтрымцы Сырыяй Багдаду, дзе згадваецца беларускае пасярэдніцтва ў гандлі расейскай зброяй.
Рашэньне аб карэктыроўцы асобных паказчыкаў бюджэту 2002 году – гэтага “дадатковы штрых” да негатыўнага іміджу беларускай эканомікі ў сьвеце. Так пракамэнтаваў БелаПАН былы старшыня кіраваньня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч указ Александра Лукашэнкі ад удакладненьні асобных паказьнікаў бюджэту краіны на 2002 год ад 16 сьнежня.
Урадам Беларусі падрыхтаваны да разгляду праект пастановы аб пераўтварэньні рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па транспартыроўцы й пастаўцы газу “Белтрансгаза” у акцыянэрнае таварыства. Як паведамілі карэспандэнту РІА "Новости" у амбасадзе Рэспублікі Беларусь у РФ, дакумэнт будзе ўнесены на разгляд ураду да канца сёлетняга году.
Расейскія вытворцы тэлевізараў падрыхтавалі ліст ва ўрад РФ з просьбай абараніць іх ад канкурэнцыі з боку беларускіх “Віцязя” і “Гарызонта”, перадае ІАА “УралБизнесКонсалтинг” на іх думку, дэмпінг беларускіх вытворцаў робіць вытворчасьць тэлевізараў у Расеі нерэнтабельным. У прадстаўніцтве “Гарызонту” лічаць, што падставаю для скаргі расейскіх заводаў стаў маштабны распродаж беларускіх тээлевізараў у розьнічнай сетцы “Эльдарада”. Паводле гандлёва-прамысловай кампаніі “Бытавая электроніка “Сокол”, у 2002 г. у Расеі будзе прададзена 4,8 - 5 млн. тэлевізараў. Продаж тэлевізараў пад расейскімі маркамі “Сокол”, “Рубин”, Polar, Rolsen, Erisson складуць 1,5 млн. шт., беларускіх тэлевізараў (“Гарызонт” і “Віцязь”) - 700 тыс. шт.
Налічаны сярэднемесячны заробак у жыхароў Менскай вобласьці за студзень-кастрычнік 2002 году склаў 190,5 тыс.руб., што на 61,9% болей, чым за аналягічны пэрыяд 2001 году, паведамілі карэспандэнту "Интерфакс" у Менскім гарадзкім ўпраўленьні статыстыкі.
У цяперашняй нібыта сацыяльна арыентаванай дзяржаве пэнсіянэрам не аддаюць нават той мізэр, які прадугледжаны ім па закону. За дзевяць месяцаў 2002 г., зь лютага па кастрычнік уключна , пэнсія па ўзросту ў мяне заставалася сталай. За гэты час кошты на спажывецкія тавары ўзрасьлі на 19,2%. З 1 лістапада адбылося падвышэньне пэнсіяў ў сярэднем на 12,7%. Для мяне гэтае падвышэньне аказалася роўным 12,88%. Такім чынам, пакупная здольнасьць маёй павышанай лістападаўскай пэнсіі аказалася меншай за пакупную здольнасьць пэнсіі на 5,6%.
У Беларусі павялічыліся кошты на белую гарэлку – дзевяты раз за сёлетні год. Зараз у розьнічным гандлі, напрыклад, паўлітровая “вінтавая” бутэлька гарэлкі “Крышталь-100” каштуе 2.680 рублёў (раней – 2.555). У Менску гарэлка каштуе даражэй на 5 адсоткаў у сувязі з увядзеньнем у верасьні падатку з продажу. “Крышталь-100” у сталіцы каштуе 2.825 рублёў, “Белая Русь” і “Крышталь-люкс” – 3.055, “Белая Русь-люкс” і “Крышталь-люкс новы” – 3.080.
У Беларусі прырост спажывецкіх коштаў за лістапад склаў 3,2% супраць 1,7% у кастрычніку, паведамілі “Медиафакту” у Міністэрстве статыстыкі і аналізу. За адзінаццаць месяцаў спажывецкія кошты павялічыліся на 30,6%. Прагноз ураду прадугледжваў, што прырост спажывецкіх коштаў не пераўзыдзе 1,6% у лістападзе і 27% агулам за 2002 год.
На гэтым тыдні сем дырэктараў сярэдніх і дробных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі будуць зьмешчаныя са сваіх пасадаў з рашэньня ўраду. Такі першы вынік новай больш жорсткай энэргетычнай палітыкі Беларусі, пра якую аб’явіў прэм’ер-міністар Генадзь Навіцкі пасьля апошняга паседжаньня саюзнага Савміну ў Маскве.
Ой і неўтраплёныя стварэньні гэтыя цэны! Колькі зь імі ўрад не змагаўся, колькі хамут ні накідвала – усё адно скокаюць насуперак плянам і прагнозавых паказьнікаў. Хацелі ўтрымаць інфляцыю ў межах да 27 адсоткаў у год, а яна зламіла прагнозавую клетку і ўжо зараз складае 32 адсоткі. А да новага году яшчэ два тыдні, і цэны маюць шанец брыкнуць яшчэ мацней.