Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Белтрансгаз” рыхтуюць да пераўтварэньня 15:04, 17/12/2002
Урадам Беларусі падрыхтаваны да разгляду праект пастановы аб пераўтварэньні рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па транспартыроўцы й пастаўцы газу “Белтрансгаза” у акцыянэрнае таварыства. Як паведамілі карэспандэнту РІА "Новости" у амбасадзе Рэспублікі Беларусь у РФ, дакумэнт будзе ўнесены на разгляд ураду да канца сёлетняга году.
Падрыхтаваны пры садзеяньні спэцыялістаў Мінэнэрга Беларусі праект прадуледжвае стварэньне на першым этапе на базе “Белтрансгаза” акцыянэрнага таварыства з 100-адсоткавым дзяржаўным капіталам. Наступным этапам павінна стаць стварэньне беларуска-расейскага сумеснага прадпрыемства. Пасьля разгляду праекту ва ўрадзе будзе створаная адмысловая камісія, якая зоймецца пытаньнямі стварэньня СП. Ва ўласнасьці “Белтрансгаза” знаходзяцца 6 тыс 142 км магістральных газапровадаў, 250 газаразьмеркавальных станцыяў, 8 кампрэсарных станцыяў і 2 падземных сховішчаў прыроднага газу. Магутнасьці газатранспартнай сыстэмы Беларусі разьлічаныя на штогадовы транзыт у Заходнюю Эўропу 46 млрд кубамэтраў прыроднага газу. На дадзены момант транзыт газу праз тэрыторыю рэспублікі складае 28 млрд кубамэтраў.