Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Карэктаваньне бюджэту пагаршае негатыўны імідж беларускай эканомікі 15:05, 17/12/2002
Рашэньне аб карэктыроўцы асобных паказчыкаў бюджэту 2002 году – гэтага “дадатковы штрых” да негатыўнага іміджу беларускай эканомікі ў сьвеце. Так пракамэнтаваў БелаПАН былы старшыня кіраваньня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч указ Александра Лукашэнкі ад удакладненьні асобных паказьнікаў бюджэту краіны на 2002 год ад 16 сьнежня.
Указ, у прыватнасьці, прадугледжвае павелічэньне даходаў рэспубліканскага бюджэту на 240,6 мільярды рублёў. Агульная сума выдаткаў павялічаная на 354,5 міляьрда рублёў, а дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту й крыніцы яго фінансаваньня – на 114 мільярдаў, перадае БелаПАН. На думку экс-кіраўніка Нацбанка Беларусі, неабходнасьць карэктыроўкі асобных паказьнікаў бюджэту й павелічэньне ягонага дэфіцыту выклікана пралікамі, якія зацьвярджаюцца пры фармаваньні пляну дзяржаўных выдаткаў. “Ня ўлічваюцца некаторыя выдаткі, якія насамрэч ёсьць у дзяржавы, і не вызначаюцца крыніцы іх пакрыцьця”, -- заявіў Багданкевіч. Асноўнай аб’ектыўнай прычынай невыкананьня зацьверджаных раней бюджэтных плянаў былы галоўны банкір краіны называе “вялікую неэфэктоўнасьць эканомікі”, калі амаль палова прадпрыемстваў краіны зьяўляюцца стратнымі. Цяжкасьці з выкананьнем бюджэту ён наўпрост зьвязвае зь нізкай эфэктоўнасьцю працы рэальнага сэктара эканомікі. Усё гэта, паводле Багданкевіча, адбываецца ва ўмовах адмаўленьня ад рэфармаваньня, правядзеньня палітыкі, якая не стымулюе прыток інвэстыцыяў, і штучнага захаваньня неэфэктоўных вытворчасьцяў. Як адзначыў С.Багданкевіч, у суседніх дзяржавах рашэньне аб карэктыроўцы бюджэту, як правіла, прымаецца ў выключных выпадках. “У той самай Польшчы было адзін раз, -- адзначыў ён. – Але гэта зьвязана з паглыбленным разглядам парлямэнтам краіны прычынаў такой сытуацыі. Гэта не разглядаецца самой выканаўчай уладаю – бо законы трэба захоўваць”. Выканаўчая ўлада, паводле Багданкевіча, можа толькі ўнесьці прапанову аб удакладненьні бюджэту і даць справаздачу перад парлямэнтам ў дапушчаных праліках, іх прычынах і віноўніках такой сытуацыі. Толькі пасьля гэтага парлямэнт павінен прымаць рашэньне, адзначыў С.Багданкевіч.