Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэжым жорсткай эканоміі за кошт пэнсіянэраў 12:53, 17/12/2002
У цяперашняй нібыта сацыяльна арыентаванай дзяржаве пэнсіянэрам не аддаюць нават той мізэр, які прадугледжаны ім па закону. За дзевяць месяцаў 2002 г., зь лютага па кастрычнік уключна , пэнсія па ўзросту ў мяне заставалася сталай. За гэты час кошты на спажывецкія тавары ўзрасьлі на 19,2%. З 1 лістапада адбылося падвышэньне пэнсіяў ў сярэднем на 12,7%. Для мяне гэтае падвышэньне аказалася роўным 12,88%. Такім чынам, пакупная здольнасьць маёй павышанай лістападаўскай пэнсіі аказалася меншай за пакупную здольнасьць пэнсіі на 5,6%.
Каб праверыць, ці правільна налічаная пэнсія за лістапад, патэлефанаваў у адзел сацзабесьпячэньня. Высьветлілася, што пэнсію налічвалі, зыходзячы з нейкага незразумелага заробку ў памеры 196.883 BYR. Гэта меней, чым павінна было быць па Закону “ Аб сацыяльным забесьпячэньні”, меней, чым прадугледжана Дэкрэтам прэзыдэнта No 18 ад 25 ліпеня 2002 г. Якім правам Міністэрства працы й сацзябесьпячэньня РБ парушыла заканадаўства? Ільля ЗАЛЕСКІ, г. Менск, “Белорусский рынок”