Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Daily Telegraph”: Беларусь дапамагала Іраку набыць ўзбраеньне расейскай вытворчасьці 10:43, 17/12/2002
Днямі Лёндан з афіцыйным візытам наведвае прэзыдэнт Сырыі Асад. Праграма ягонага візыту уключае сустрэчы з Тоні Блэрам і аўдыенцыю ў каралевы. Напярэдадні візыту ўплывовая кансэрватыўная брытанская газэта “Daily Telegraph” зьмесьціла артыкул аб ваеннай падтрымцы Сырыяй Багдаду, дзе згадваецца беларускае пасярэдніцтва ў гандлі расейскай зброяй.
Як паведамляе Радыё Свабода, згодна артыкулу пад назвай “Сырыйцы кантрабандна пастаўляюць узбраеньне Багдаду”, заходнім службам выведкі стала вядома аб вялікай колькасьці супрацьпаветранай зброі й дэталяў да яго, таемна завезеных у Ірак Сырыі ў пачатку сьнежня. Паводле гэтых зьвестак, супрацьпаветранае абсталяваньне расейскай вытворчасьці, якое дазволіла істотна палепшыць эфектыўнасьць старых савецкіх ракет СА6, было набытае праз пасярэдніцтва Беларусі й дастаўлена ў Ірак праз Сырыю. Як нагадвае “Daily Telegraph”, у мінулым Асад адмовіўся асудзіць палясьцінскіх сьмяротнікаў, якіў ўчыняюць напады ў Ізраілі. Дамаск нават дае прытулак арганізацыям кшталту “Хізбалла” і “Хамаз”. Хоць Сырыя афіцыйна падтрымлівае міжнародную кампанію супраць Аль-Кайды, яна адначасова мае цесныя стасункі з Багдадам. Гэтыя абставіны, зазначае газэта, надаюць дадатковую контравэрсійнасьць цяперашняму візыту Асаду ў Лёндан. Сям’я сырыйскага кіраўніка мае ценыя сувязі з Брытаніяй: сам Асад у Брытаніі навучаўся, а ягоная жонка тут нарадзілася. Брытанскі прэм’ер імкнуўся атрымаць падтрымку Сырыі ў верагоднай вайне супраць Іраку, мяркуе газэта.