Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Спажывецкія кошты павялічыліся на 3,2 %, у прамысловасьці - на 7,2 % 11:02, 17/12/2002
У Беларусі прырост спажывецкіх коштаў за лістапад склаў 3,2% супраць 1,7% у кастрычніку, паведамілі “Медиафакту” у Міністэрстве статыстыкі і аналізу. За адзінаццаць месяцаў спажывецкія кошты павялічыліся на 30,6%. Прагноз ураду прадугледжваў, што прырост спажывецкіх коштаў не пераўзыдзе 1,6% у лістападзе і 27% агулам за 2002 год.
Паводле Мінстата, кошты на харчовыя тавары павялічыліся ў лістападзе на 1,7%, з пачатку году - на 21,7%. У той самы час нехарчовыя тавары спажывецкай групы падаражэлі ў мінулым месяцы на 1,1% (21,2% за студзень-лістапад), а рост коштаў у сфэры паслуг склаў 10,9% (90,6% за студзень-лістапад). Мінэканомікі прагназавала прырост спажывецкіх коштаў у сьнежні на ўзроўні 1,6%. Вытворцы прамысловай прадукцыі павялічылі кошты ў мінулым месяцы ў сярэднем на 7,2% супраць 2,4% за кастрычнік. Усяго за студзень-лістапад кошты на прамысловую прадукцыю падвысіліся 40%. Летась прырост спажывецкіх коштаў у Беларусі склаў 46,1% супраць 107,5% за 2000 год. Кошты на прадукцыю прамысловага прызначэньня падняліся за 2001 год на 36,8% супраць 167,7% за 2000 год.