Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейскія вытворцы тэлевізараў просяць абараніць іх ад “Віцязя” і “Гарызонта” 15:02, 17/12/2002
Расейскія вытворцы тэлевізараў падрыхтавалі ліст ва ўрад РФ з просьбай абараніць іх ад канкурэнцыі з боку беларускіх “Віцязя” і “Гарызонта”, перадае ІАА “УралБизнесКонсалтинг” на іх думку, дэмпінг беларускіх вытворцаў робіць вытворчасьць тэлевізараў у Расеі нерэнтабельным. У прадстаўніцтве “Гарызонту” лічаць, што падставаю для скаргі расейскіх заводаў стаў маштабны распродаж беларускіх тээлевізараў у розьнічнай сетцы “Эльдарада”. Паводле гандлёва-прамысловай кампаніі “Бытавая электроніка “Сокол”, у 2002 г. у Расеі будзе прададзена 4,8 - 5 млн. тэлевізараў. Продаж тэлевізараў пад расейскімі маркамі “Сокол”, “Рубин”, Polar, Rolsen, Erisson складуць 1,5 млн. шт., беларускіх тэлевізараў (“Гарызонт” і “Віцязь”) - 700 тыс. шт.
Вытворцы скардзяцца на ільготы для мясцовых тэлевізійных заводаў пры ўвозе камплектавых дэталяў. У гэтым месяцы сыходзіць тэрмін дзеяньня ільгот, якімі, пачынаючы з 1996 г. карысталіся менскі завод “Гарызонт” і віцебскі “Віцязь”. Указам Аляксандра Лукашэнкі гэтыя прадпрыемствы былі вызваленыя ад уплаты мытных пошлінаў і ПДВ пры імпарце камплектаваных дэталяў тэлевізараў. У наступныя гады гэтыя ільготы падаўжаліся кожныя два гады. Паводле гендырэктара “Сокола” Зьмітра Ціманава, праз беларускі дэмпінг сёлета кошты на расейскія тэлевізары ўпалі амаль да ўзроўню сабекошту. Ён адзначае, што з студзеня найбольш папулярныя ў рэгіёнах тэлевізары з дыяганаляй 51 см. расейскай вытворчасьці сталі больш таннымі на $20, што для коштавай нішы $150 - 200 вельмі істотна. Расейскія вытворцы тэлевізараў жадаюць, каб ільготы беларускім калегам больш не падаўжалі. У маскоўскай кампаніі “Горизонт-Союз” (прадстаўніцтва завода “Горизонт” лічаць , што перажываньне расейскіх фабрыкантаў выклікаюць ня столькі беларускія ільготы самі па сабе, а прома-акцыя сеткі “Эльдорадо” падчас якой адна з мадэляў “Гарызонту” з дыяганаляй 51 см. прадаецца па 3.999 руб. (расейскія тэлевізары з аналягічнай дыяганаляй у розьніцы каштуюць ад 5.000 руб.). Прадстаўнік “Эльдорадо” Зьмітры Сухаў паведаміў, што “Гарызонты” за 3.999 руб. будуць прадавацца ў крамах сеткі ня больш за месяц, але адмовіўся назваць колькасьць тэлевізараў, якую плянуецца прадаць за гэты час. Усяго “Эльдорадо” закупіла ў сьнежні 60 тыс. “Гарызонтаў”, а ў 2003 г. менскі завод плянуе выпусьціць 1 млн. тэлевізараў. Гендырэктар “Сокола” апасаецца, што з гэтага аб’ёму 900 тыс. трапіць у Расею.