Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Лукамол прапагандуе фашызм
16:51, 18/12/2002, barcnews.org

14 сьнежня ў Воршы (Віцебская вобласьць) прайшоў канцэрт маскоўскага гурта "Коловрат", які складаецца з актывістаў незарэгістраванай неафашысцкай арганізацыі “Русское национальное единство” (РНЕ). На імпрэзу сабралася больш за сотню прыхільнікаў РНЕ з усіх рэгіёнаў Беларусі. Яны размахвалі стылізаванай свастыкай і выкрыквалі заклікі з пагрозамі ў бок прадстаўнікоў неславянскіх нацыянальнасьцяў. Для аховы правапарадку пад час канцэрта было прыцягнута ня менш за сотню супрацоўнікаў праваахоўчых органаў. Група "Коловрат" зьяўляецца фактычна забароненай у сябе на радзіме з тае прычын, што маскоўскія ўлады распачалі барацьбу з прапагандай нацыянальнай нецярпімасьці і экстрэмізму. У Расеі гурт ня можа знайсьці памяшканьне для канцэрту, а арганізатарам выступу ў Воршы стаў гарадзкі камітэт прапрэзыдэнцкага Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі.

 ПАЛIТЫКА 

Віктар Івашкевіч уладкаваўся на працу
14:51, 18/12/2002

Віктар Івашкевіч працуе кур’ерам у недзяржаўнай баранавіцкай газэце “Intex-press”. Як паведамляе Радыё Рацыя, начальства спэцкамэндатуры, у якой адбывае пакараньне галоўны рэдактар “Рабочага”, ня мае нічога супраць, каб журналіст уладкаваўся ў газэту.

Сезон праполкі працягваецца
14:50, 18/12/2002, Сяргей Пульша, «Белорусские новости»

Жахлівыя прадчуваньні апазыцыі працягваюць ажыцьцяўляцца. У пэрыяд з 14 па 16 сьнежня выканкамы й прэзыдыюмы мясцовых Саветаў стварылі акруговыя выбарчыя камісіі. Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына на сваёй прэсавай канфэрэнцыі адзначала, што гэтыя камісіі ствараюцца толькі для выбараў у абласныя Саветы.

22 сьнежня пачнецца вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў
10:40, 18/12/2002

У Беларусі пачалося фармаваньне ініцыятыўных групаў па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Пра гэта ў аўторак "Интерфаксу" паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах й правядзеньні рэспуліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Паводле ейных словаў, ужо з 22 сьнежня пачынаецца вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Старшыня ЦВК праінфармавала, што канчатковы тэрмін вылучэньня кандыдатаў 20 студзеня.

Віктар Івашкевіч у пошуках працы “па месцу высылкі”
10:38, 18/12/2002

Галоўны рэдактар беларускай апазыцыйнай газэты “Рабочы” Віктар Івашкевіч, асуджаны да двух гадоў абмежаваньня волі за паклёп і абразу Аляксандра Лукашэнкі, пачаў адбываць пакараньне ў спэцкамэндатуры гораду Баранавічы (Берасьцейская вобласьць). Як паведаміў ІА "Росбалт" асуджаны, сёньня ён пачаў шукаць працу. “Да мяне як да палітычна ауджанага стаўленьне добразычліва-асьцярожнае”, -- адзначыў Віктар Івашкевіч. Галоўны рэдактар “Рабочага” спадзяецца ўладкавацца ў Баранавічах на пасаду тэхнічнага супрацоўніка мясцовай недзяржаўнай газэты Intex-press.

Лукашэнка запатрабаваў “закрутить гайки”
10:36, 18/12/2002

Аляксандар Лукашэнка 17 сьнежня прыняў з дакладам Генэральнага пракурора Віктара Шэймана. Генэральны пракурор паведаміў кіраўніку дзяржавы аб стане законнасьці й правапарадку ў рэспубліцы, выніках працы, зробленай органамі пракуратуры за мінулы тыдзень.

КДБ зноў заўляе аб інтрыгах замежных спэцслужбаў
10:34, 18/12/2002

Упраўленьне ваеннай контрвыведкі ў складзе Камітэту дзяржаўнай бясьпекі (КДБ) Беларусі ў 2002 годзе фіксавала павышаную ўвагу замежных спэцслужбаў да навукова-ваеннага патэнцыялу Беларусі. Пра гэта ў аўторак паведаміў карэспадэнту "Интерфакса" начальнік упраўленьня ваеннай контрвыведкі КДБ палкоўнік Ігар Кузьняцоў.

Краіны Балтыі ператвараюцца ў балтыйскіх тыграў
10:32, 18/12/2002, Райнхард Вольф, “Die Tageszeitung”

Эстонія, Латвія й Літва – так будзе называцца новы падаткавы рай ЭЗ. Каб прыцягнуць інвэстараў, усе тры балтыйскія дзяржавы ўзялі за ўзор Ірляндыю, дзе пасьпяхова прайшлі гэты яшлях раней. І зараз у Ірляндыі зьявіліся моцныя канкурэнты.

У беларускім МЗСе зьнік чарговы кадр
10:24, 18/12/2002, Раман Якаўлеўскі, “Народная воля”

Дарадца па культуры амбасады Беларусі ў ЗША Аляксандар Хмурэц стаў чарговым невяртанцам. Як патлумачылі ў МЗС Беларусі аказваецца, гэты кадар яшчэ ў ліпені здаў свае справы належным чынам. Пра далейшае знаходжаньне ўжо былога дыплямата ў замежнапалітычным ведамстве нічога ня ведаюць. Паводле некаторых дадзеных, ён застаўся ў ЗША і знайшоў працу. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў і намесьнік начальніка ўпраўленьня інфармацыі Андрэй Савіных. Прычыны такога ўчынку пакуль застаюцца невядомымі. Але той факт, што ўлады да гэтага часу замоўчваюць гісторыю з Аляксандрам Хмурцом, вымушае меркаваць, што прычыны маглі насіць і палітычны характар.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Аляксей Дудараў адмаўляецца публікавацца
11:39, 18/12/2002


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

“Славнефть” набылі за бясцэнак
14:48, 18/12/2002, NEWSru.com

Аўкцыён па продажу дзяржаўнага пакету акцыяў нафтавай кампаніі “Славнефть” адбыўся. Дзяржпакет у 74,95% акцыяў сышоў усяго за 1,86 млрд дал. Пакупніком стала ААТ “Инвестойл”, якім на парытэтных пачатках валодаюць кампаніі “Сибнефть” і ТНК. Таргі завершыліся ўжо праз 5 хвілінаў пасьля адкрыцьця аўкцыёну і праходзілі дастаткова млява.

Сёлета на вытворчасьці загінулі 211 работнікаў
14:46, 18/12/2002

За 11 месяцаў сёлетняга году на вытворчасьці ў Беларусі загнулі 211 работнікаў, а траўмы рознай ступені цяжкасьці атрымалі больш за 600 чалавек. Паводле дадзеных дэпатамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы, 40% зь ліку траўміраваных і загінулых знаходзіліся ў стане алькагольнага апьяненьня. Аднак асноўнай прычынай траўматызму на вытворчасьці, адзначаюць у Дэпартамэнце, па-ранейшаму застаецца няспраўнасьць тэхнікі і неадпаведнасьць патрабаваньням бясьпекі тэхналягічнага абсталяваньня.

Прадпрыемствы ЖКГ дапускаюць масавыя парушэньні ў сваёй працы
14:44, 18/12/2002

Шэраг сур’ёзных парушэньняў выяўлены супрацоўнікамі Камітэту дзяржкантролю на прадпрыемствах жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Берасьцейшчыны. Паводле дадзеных прэсавага цэнтру дзяржкантролю па Берасьцейскай вобласьці, практычна на кожным з 19 прадпрыемстваў ЖКГ, якія падвергліся праверцы апошнім часам, выяўленыя розныя парушэньні. Самыя тыповыя зь іх зьвязаныя з упушчанымі даходамі праз незаконную падачу ільгот па арэнднай плаце, ігнараваньнем падаткавага заканадаўства і нарматыўных актаў, завышаным кошце паслуг, неабгрунтавана выплачаным заробку шэрагу работнікаў.

Зямельны падатак павялічыцца ўдвая
14:43, 18/12/2002

У сярэднем ў два разы павялічыцца памер зямельнага падатку для грамадзян-землеўласьнікаў у 2003 годзе ў параўнаньні зь сёлетнім годам. Такая сутнасьць праекту закона “Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьня ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб плаце за зямлю”, прынятага “палатай прадстаўнікоў” у другім чытаньні 11 сьнежня.

Ямал і Эўропу зьвязаў новы газапровад
10:53, 18/12/2002

Звараны апошні “залаты” стык газапроваду Ямал-Эўропа. Пра гэта паведаміла ў аўторак кіраўнік прэсавай службы дзяржаўнага канцэрну “Белтрансгаз” Тацяна Бародзіч. Паводле яе, “беларускі ўчастак цягласьцю 575 км. злучыў у адзіную газатранспартную сыстэму польскі і расейскія ўчасткі газапроваду Ямал-Эўропа”.

У “Славнефти” зьявіцца новы ўладальнік
10:51, 18/12/2002, Іван Атлантаў, “Известия”

Аўкцыён па продажу дзяржаўнага пакету акцыяў (74,95%) кампаніі “Славнефть” будзе праводзіцца ў сераду ў Маскве ў Расейскім фондзе федэральнай маёмасьці (РФФМ). Прыём заявак для ўдзелу ў аўкцыёне быў завершаны 15 сьнежня.

Адзін з удзельнікаў аўкцыёну па “Славнефти” адхілены без тлумачэньня прычынаў
10:49, 18/12/2002, Известия

Ад удзелу ў аўкцыёне па продажу дзяржпакету акцыяў “Славнефти” на дадзены момант адхілена ЗАТ “Финанспрофит Эксперт”. Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе “Роснефти”. Паводле словаў прадстаўніка прэсавай службы, адхіленьне прайшло па-за рамкамі вызначанай працэдуры. Кампаніі было прад’яўлена нематываванае вызначэньне суда, якое забараняе ўдзел ЗАТ “Финанспрофит Эксперт” у конкурсе.

Кліент галасуе нагамі
10:48, 18/12/2002, Ірына Чарняўка, “Белорусская газета”

Да 70% турыстычных фірмаў Горадні будуць вымушаныя закрыццца ў выніку падвышэньня арэндавых ставак. Такія адзінадушныя прагнозы экспэртаў. Выйграюць толькі тыя, хто працуе на ўласных плошчах. Аднак і для іх падзеньне канкурэнтаў ня стане пазбаўленьнем ад негатыўных тэндэнцыяў, якія перасьледуюць гарадзенскі турбізнэс у апошія гады.

Нізы ня могуць, а вярхі маўчаць...
10:44, 18/12/2002, Нінэль Юматава, “Вечерний Минск”

Паважаныя супрацоўнікі рэдакцыі! Не магу не распавесьці пра свае трывогі. Сутнасьць вось у чым. Сёлета ў друку вельмі часта паўстае пытаньне аб адмене ільготаў. Зараз высьвятляеца, што ў бюджэце краіны на наступны год ім амаль няма месца. Разумела, трэба эканоміць. Толькі незразумела, чаму так востра стаіць пытаньне аб адмене многіх ільготаў для інвалідаў – самых уразьлівых членаў грамадзтва? Курс узяты на “адрасную” дапамогу. Добра, але ў нас такі затарможаны чыноўніцкі апарат, што нельга не задумацца над пытаньнем: а ці здолее ён зразумець праблемы кожнага чалавека? Адказ, думаю, адмоўны.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: