Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
22 сьнежня пачнецца вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў 10:40, 18/12/2002
У Беларусі пачалося фармаваньне ініцыятыўных групаў па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Пра гэта ў аўторак "Интерфаксу" паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах й правядзеньні рэспуліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Паводле ейных словаў, ужо з 22 сьнежня пачынаецца вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Старшыня ЦВК праінфармавала, што канчатковы тэрмін вылучэньня кандыдатаў 20 студзеня.
Ярмошына паведаміла, што завяршылася фармаваньне акруговых выбарчых камісіяў. Усяго іх сфармавана 369, у склад якіх увайшло 4 тысячы 330 чалавек. 178 зь іх былі вылучаныя ад палітычных партыяў. Ад Камуністычнай партыі Беларусі ў склад акруговых камісіяў увайшоў 61 чалавек, ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі – 67 чалавек, ад Беларускай патрыятычнай партыі – 14, ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі – 15. Усе астатнія партыі змаглі ўключыць у склад акруговых камісіяў менш за 6 сваіх прадстаўнікоў.