Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ямал і Эўропу зьвязаў новы газапровад 10:53, 18/12/2002
Звараны апошні “залаты” стык газапроваду Ямал-Эўропа. Пра гэта паведаміла ў аўторак кіраўнік прэсавай службы дзяржаўнага канцэрну “Белтрансгаз” Тацяна Бародзіч. Паводле яе, “беларускі ўчастак цягласьцю 575 км. злучыў у адзіную газатранспартную сыстэму польскі і расейскія ўчасткі газапроваду Ямал-Эўропа”.
У бліжэйшы час пачнецца праца па аўтаматызацыі тэхналягічных працэсаў транспарту газу й будаўніцтва 4 кампрэсарных станцыяў, сказала яна. Чакаецца, што ўжо ў пачатку наступнага году пачнецца транзыт расейскага газу праз Беларусь ў накірунку Нямеччыны па сыстэме Ямал-Эўропа. Гэта, як лічаць спэцыялісты “Белтрангазу” павялічыць надзейнасьць транспартыроўкі газу заходнім спажыўцам, перадае РІА "Новости".