Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віктар Івашкевіч у пошуках працы “па месцу высылкі” 10:38, 18/12/2002
Галоўны рэдактар беларускай апазыцыйнай газэты “Рабочы” Віктар Івашкевіч, асуджаны да двух гадоў абмежаваньня волі за паклёп і абразу Аляксандра Лукашэнкі, пачаў адбываць пакараньне ў спэцкамэндатуры гораду Баранавічы (Берасьцейская вобласьць). Як паведаміў ІА "Росбалт" асуджаны, сёньня ён пачаў шукаць працу. “Да мяне як да палітычна ауджанага стаўленьне добразычліва-асьцярожнае”, -- адзначыў Віктар Івашкевіч. Галоўны рэдактар “Рабочага” спадзяецца ўладкавацца ў Баранавічах на пасаду тэхнічнага супрацоўніка мясцовай недзяржаўнай газэты Intex-press.
Віктар Івашкевіч – трэці ў Беларусі журналіст, аб’яўлены ўладамі “злачынцам” за крытычныя матэрыялы пра Аляксандра Лукашэнку. На дадзены час адбываюць пакараньне за паклёп на беларускага лідэра яшчэ два журналісты: галоўны рэдактар апазыцыйнай газэты “Пагоня” Мікалай Маркевіч у горадзе Асіповічы (Магілёўская вобл.) і журналіст гэтага выданьня Павал Мажэйка ў горадзе Жлобіне (Гомельская вобл.).