Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка запатрабаваў “закрутить гайки” 10:36, 18/12/2002
Аляксандар Лукашэнка 17 сьнежня прыняў з дакладам Генэральнага пракурора Віктара Шэймана. Генэральны пракурор паведаміў кіраўніку дзяржавы аб стане законнасьці й правапарадку ў рэспубліцы, выніках працы, зробленай органамі пракуратуры за мінулы тыдзень.
Аляксандру Лукашэнку даклалі аб выкананьні ягонага даручэньня па праверцы міжведамственнай камісіяй фінансава-гаспадарчай дзейнасьці ВА “Беларускі аўтамабільны завод”. У часе праверкі былі выяўленыя шматлікія парушэньні пры правядзеньні замежнагандлёвых апэрацыяў, фінасавай і падаткавай дысцыпліны, факты неабгрунтаванага заніжэньня коштаў на рэалізаваную прадукцыю, набыцьцё сыравіны, матэрыялаў й камплектаваных вырабаў па завышаным кошце, выпуску недобраякаснай прадукцыі, дзейнасьць без наяўнасьці адмысловага дазволу (ліцэнзіі). У выніку дапушчаных парушэньняў аб’яднаньню нанесены значны матэрыяльны ўрон. Праваахоўчымі органамі распачаты і расьсьледуецца шэраг крымінальных справаў. Галава дзяржавы падтрымаў прапановы генэральнага пракурора па выніках дадзенай праверкі і даў адпаведныя даручэньні. Віктар Шэйман таксама праінфармаваў Лукашэнку пра ход барацьбы з злачынствамі супраць інтарэсаў службы, сярод якіх найбольш распаўсюджаныя злоўжываньне ўладаю й службовая нядбайнасьць і дагаворныя адносіны. Выклікае занепакоенасьць распаўсюджваньне злачынстваў, якія зьдзяйсьняюцца з выкарыстаньнем службовых паўнамоцтваў, у праваахоўчых і іншых дзяржаўных органах. Сёлета за злоўжываньне ўладаю прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці і асуджаныя 4 супрацоўнікі падаткавых органаў, 5 супрацоўнікаў мытні і 13 работнікаў міліцыі. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад генэральнага паркурора актывізаваць дзейнасьць усіх праваахоўчых органаў, у тым ліку пракуратуры, па выяўленьні і выкрыцьці службовых асобаў, якія ўчынілі злачынствы супраць інтрэсаў службы. Пры гэтым асаблівую ўвагу варта зьвярнуць на дзейнасьць службовых асобаў пры ажыцьцяўленьні прыватызацыі аб’ектаў дзяржаўнай уласнасьці, банкаўскую і замежнаэканамічную дзейнасьць, выкананьне падаткавага і мытнага заканадаўства.