Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
14 сьнежня ў Воршы (Віцебская вобласьць) прайшоў канцэрт маскоўскага гурта "Коловрат", які складаецца з актывістаў незарэгістраванай неафашысцкай арганізацыі “Русское национальное единство” (РНЕ). На імпрэзу сабралася больш за сотню прыхільнікаў РНЕ з усіх рэгіёнаў Беларусі. Яны размахвалі стылізаванай свастыкай і выкрыквалі заклікі з пагрозамі ў бок прадстаўнікоў неславянскіх нацыянальнасьцяў. Для аховы правапарадку пад час канцэрта было прыцягнута ня менш за сотню
супрацоўнікаў праваахоўчых органаў. Група "Коловрат" зьяўляецца фактычна забароненай у сябе на радзіме з тае прычын, што маскоўскія ўлады распачалі барацьбу з прапагандай нацыянальнай нецярпімасьці і экстрэмізму. У Расеі гурт ня можа знайсьці памяшканьне для канцэрту, а арганізатарам выступу ў Воршы стаў гарадзкі камітэт прапрэзыдэнцкага Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі.
Канцэрт значыўся ў афішах як мерапрыемства, накіраванае на барацьбу са СНІДам. Аршанская Каардынацыйная Рада дэмакратычных сілаў зьвярнулася да гарадзкіх уладаў з патрабаваньнем прыцягнуць кіраўніцтва БРСМ да адказнасьці як арганізатараў гэтай адыёзнай акцыі. Распачаты збор подпісаў сярод інтэлігенцыі горада, чакаецца, што на гэтую падзею адрэагуюць ветэранскія арганізацыі.