Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У беларускім МЗСе зьнік чарговы кадр 10:24, 18/12/2002, Раман Якаўлеўскі, “Народная воля”
Дарадца па культуры амбасады Беларусі ў ЗША Аляксандар Хмурэц стаў чарговым невяртанцам. Як патлумачылі ў МЗС Беларусі аказваецца, гэты кадар яшчэ ў ліпені здаў свае справы належным чынам. Пра далейшае знаходжаньне ўжо былога дыплямата ў замежнапалітычным ведамстве нічога ня ведаюць. Паводле некаторых дадзеных, ён застаўся ў ЗША і знайшоў працу. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў і намесьнік начальніка ўпраўленьня інфармацыі Андрэй Савіных. Прычыны такога ўчынку пакуль застаюцца невядомымі. Але той факт, што ўлады да гэтага часу замоўчваюць гісторыю з Аляксандрам Хмурцом, вымушае меркаваць, што прычыны маглі насіць і палітычны характар.
Да сваёй камандзіроўкі ў ЗША Аляксандар Хмурэц працаваў памочнікам у экс-прэм’ера Сяргея Лінга. Цікава, што адкліканьне дамоў Лінга зь Нью-Ёрку, дзе ён працаваў прадсаўніком Беларусіў ААН, амаль супала з сыходам Хмурца зь беларускае амбасады ў Вашынгтоне. Да ад’езду самога амбасадара Валеры Цэпкала. Як ўдалося высьвятліць з розых крыніц, за кандыдатуру Хмурца на пасаду дарадцы па культуры клапаціўся ня толькі яго былы шэф Сяргей Лінг. Рэкамэндацыю даваў і цяперашні першы намесьнік міністра замежных справаў Васіль Пугачоў. Пры прэм’еры Лінгу ён працаваў начальнікам упраўленьня міжнароднага супрацоўніцтва Савету міністраў. Як справядліва зазначыў галава дзяржавы, у любой правальнай справы павінен быць свой аўтар. Можна не сумнявацца, што і ў справе беглага дарадцы з Вашынгтону скрайняга знойдуць.