Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У сярэднем ў два разы павялічыцца памер зямельнага падатку для грамадзян-землеўласьнікаў у 2003 годзе ў параўнаньні зь сёлетнім годам. Такая сутнасьць праекту закона “Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьня ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб плаце за зямлю”, прынятага “палатай прадстаўнікоў” у другім чытаньні 11 сьнежня.
Найбольш істотна павялічацца стаўкі гэтага падатку на землі населеных пунктаў. Што да зямель, занятых прадпрыемствамі, якія разьмешчаныя па-за горадам, то, як паведамляе “Медиафакт”, для іх стаўка падатку будзе залежыць ад таго, наколькі далёка яны знаходзяцца ад адміністратыўнага цэнтру (чым далей – тым таньней). Такі падыход істотна павялічыць замельны падатак з гэтых катэгорыяў зямель. У той самы час падаткавы цяжар сельгаспадарак не ўзрасьце ў сувязі з прымяненьнем прапанаваных ставак. Так, праектам закону прадугледжана не вызначаць стаўкі зямельнага падатку на несельгаспадарчыя землі (балоты, кустарнікі і інш.). Неабходнасьць унясеньня зьменаў у Закон выклікана тым, што ў 1999 г. у рэспубліцы завершаная паучастковая кадастравая ацэнка сльгаспадарчых зямель у залежнасьці ад іх урадлівасьці. Яе дадзеныя і пакладзеныя ў аснову вызначэньня ставак падатку на землі сельгаспрызначэньня.