Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віктар Івашкевіч уладкаваўся на працу 14:51, 18/12/2002
Віктар Івашкевіч працуе кур’ерам у недзяржаўнай баранавіцкай газэце “Intex-press”. Як паведамляе Радыё Рацыя, начальства спэцкамэндатуры, у якой адбывае пакараньне галоўны рэдактар “Рабочага”, ня мае нічога супраць, каб журналіст уладкаваўся ў газэту.
Паводле Івашкевіча, пакуль у ягоныя абавязкі ўваходзіць наведваньне грамадзкіх, прафсаюзных арганізацыяў, партыйных філіяў, зь якімі ў газэце наладжаны інфармацыйны абмен. Такім чынам, у сваім інтэрнаце ён праводзіць толькі ноч: з 21.00 да 8 раніцы, астатні час кантактуе ў горадзе з калегамі. У пакоі разам з Івашкевічам жывуць яшчэ двое “хімікаў”. Адзін зь іх кіраваў будаўнічым трэстам, а другі працаваў кіроўцам тралейбуса і на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 году быў назіральнікам на выбарчым участку.