Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Падобна на тое, што Баранавічы стануць першым месцам, дзе зьявіцца вуліца, названая імем Аляксандра Лукашэнкі. З такой ініцыятывай выступіў калектыў прадпрыемства “Баранавічымежрайгаз”. Справа зусім ня ў тым, што працаўнікі “Баранавічымежрайгазу” ў захапленьні ад дасягненьняў беларускага прэзыдэнта. Проста беспасьпяхова скончыліся ўсе іншыя спробы неяк упарадкаваць вуліцу імя 50-годзьдзя ВЛКСМ, на якой і знаходзіцца прадпрыемства.
У часе прыёму ў гонар 44-ай гадавіны Кубінскай рэвалюцыі прайшла цырымонія адкрыцьця новага будынку амбасады Кубы ў Беларусі. Як паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі, на прыёме прысутнічалі кіраўнікі беларускіх міністэрстваў і ведамстваў. Як адзначылі ў сваіх выступах намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Аляксандар Сычоў і Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Кубы Фелікс Леон Карбальо, высокі ўзровень беларуска-кубінскіх дачыненьняў засноўваецца на добрых традыцыях супрацоўніцтва, якія налічваюць не адно дзесяцігодзьдзе.
У сваёй дэклярацыі Ірак паведаміў Радзе Бясьпекі ААН пра тое, што тры расейскія і адна кітайская фірма, насуперак санкцыяў ААН, прынятых адносна гэтай краіны пасьля ўварваньня Іраку у Кувэйт у 1990 годзе, пастаўлялі яму зброю і ваенныя тэхналёгіі, паведамляе Reuters са спасылкаю на нямецкую газэту Tageszeitung.
Дні мэдыцыны Беларусі пройдуць у Іраку 20-24 сьнежня. Галоўныя мэдычныя спэцыялісты Беларусі ў галіне кардыялёгіі, анколягі і дактары па апэрацыяй на сківіцах і твары правядуць у Іраку апэрыцыі, а таксама прачытаюць лекцыі для ірацкіх дактароў.
Забастоўка індывідуальных прадпрымальнікаў 19 сьнежня будзе папераджальнай. Пра гэта паведаміў БелаПАН кіраўнік Рэспубліканскага стачкаму прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі. Асноўныя ж падзеі, паводле яго, пачнуцца пасьля 1 студзеня.
Былая супрацоўніцтва закрытай уладамі гарадзенскай газэты “Пагоня” пэнсіянэрка Ірына Салей ашрафаваная на Byb 10 тыс. за тое, што вывесіла на ўласным балконе бел-чырвона-белы сьцяг. Адміністратыўнай камісія Ленінскага раёну Горадні прызнала І.Салей парушальніцай арт.143 часткі 3 Адміністратыўнага кодэксу, якая прадугледжвае пакараньне за “вывешваньне на балконах і лоджыях бялізны і іншых прадметаў, якія псуюць вонкавы выгляд будынкаў”.
Крымінальная справа распачатая адносна дырэктара менскай філіі №510 Акцыянэрнага ашчаднага банку “Беларусбанк”. Справа заведзеная па прызнаках злачынства, прадугледжанага часткай 3 арт.424 Крымінальнага кодэксу Беларусі – злоўжываньне ўладаю ці службовымі паўнамоцтвамі. Яна прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьян свабоды на тэрмін да васьмі гадоў.
Выканаўчы дырэктар Міжнароднай Гэльсынскай федэрацыі па абароне правоў чалавека Аарон Роўдс апошнім часам стаў частым госьцем у нашай кріане. Выдатны аратар з вострым аналітычным успрыняцьцем праблемаў, якія паўстаюць перад праваабаронцамі, сёньня ён стаў адным з самых уплывовых прадстаўнікоў транснацыянальнай грамадзянскай супольнасьці, якая толькі пачынае нараджацца. У час правядзеньня ў Менску сэмінару –трэнінгу для праваабаронцаў краінаў Усходняй Эўропы, амэрыканец з манерамі ўнівэрсытэцкага прафэсара пазнаёміўся ў побытам клясычнай беларускай глыбінкі, а перад гэтым даў інтэрвію карэспандэнту “БДГ”.
У выніку ўпарадкаваньня дробнарозьнічнага гандлю (значнага скарачэньня колькасьці вулічных шапікаў) сёлета бюджэт сталіцы недаатрымае каля 10 мільярдаў рублёў. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва “Интерфакс”.
Жыхары так званых добраўпарадкаваных дамоў у забруджанай радыяцыяй вёсцы Паселічы Хойніцкага раёну з надыходам маразоў мерзнуць. Ні сельсавет, ні камунальныя службы, ні мясцовае сельгаспрадпрыемства “Веляцін” пакуль ня ў стане дапамагчы вяскоўцам.
Грашовыя сродкі, пералічаныя з добраахвотнага рахунку на рахунак РУП “Дырэкцыя будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, будуць абкладацца падаткам на прыбытак у складзе даходаў ад пазарэалізацыйных мерапрыемстваў. Пра гэта паведаміла Міністэрства па падатках і пры гэтым спаслалася на Закон “Аб падатках на даходы й прыбытак прадпрыемстваў”.
З прыняцьцем прэзыдэнцкага дэкрэту ад 17 сьнежня ніякіх радыкальных паляпшэньняў у парадку рэгістрацыі суб’ектаў гаспадараньня не адбылося, заявіў, камэнтуючы па просьбе БелаПАН эты дакумэнт, старшыня выканкаму рэспубліканскага аб’яднаньня “Альтэрнатыва ХХІ” Сяргей Балыкін. Дэкрэт зацьвердзіў новую рэдакцыю палажэньня аб парадку рэгістрацыі і лівідацыі суб’ектаў гаспадараньня, якое, паводле экспэрта, ад старога адрозьніваецца “літаральна некалькімі пунктамі”.
Створнае ўвесну сёлетняга году ААТ “Лідсельмаш” і нямецкай кампаніяй “Грымэ” сумеснае прадпрыемства ААТ “Лідсельмаш-Грымэ”, хутчэй за ўсё, ня выпусьціць увесну наступнага году сваю прадукцыю, як гэта раней плянавалася. Ужо больш за два месяцы нямецкі бок не выходзіць зь лідчукамі на сувязь.
Беларусь – лідэр сярод краінаў СНД па росту коштаў на асноўныя прадукты харчаваньня ў 2002 годзе. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Міждзяржаўнага статыстычнага камітэту СНД за студзень-кастрычнік.
Інфляцыя ў Беларусі склала ў лістападзе 2002 году 3,2% супраць 1,7% у кастрычніку. Пра гэта паведаміла міністэрства статыстыкі і аналізу. Кошты на харчовыя тавары павялічыліся на 1,7%, на нехарчовыя - на 1,1%. Кошты на платныя паслугі павялічыліся на 10,9%. Рост коштаў на платныя паслугі даў 2,1% прыросту зводнага індэксу коштаў.
Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Віктар Шорыкаў заклікаў дырэктараў буйных прадпрыемстваў абласнога цэнтра аказаць уладам дапамогу ў мерапрыемствах па добраўпарадкаваньні гораду, якія праводзяцца пад дэвізам “Зробім горад Магілёў горадам высокай культуры”.
Аляксандар Лукашэнка выдаў дэкрэт “Аб дзяржаўным урэгуляваньні вытворчасьці, звароту, рэклямы й спажываньня тытунёвай сыравіны й тытунёвых вырабаў”, паведамілі агенцтву “Интерфакс-Запад” у прэсавай службе кіраўніка дзяржавы. Дэкрэтам, у прыватнасьці, вызначана, што тытунёвыя вырабы вырабляюцца толькі юрыдычнымі асобамі – камэрцыйнымі арганізацямі, а таксама некамэрыцйнымі арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад Белкаапсаюзу.
БМЗ у тумане 11:07, 19/12/2002, Сяргей Сацук, Вадзім Сяховіч, БДГ
Праз два месяцы з часу скандальнай адстаўкі генэральнага дырэктара Беларускага металюргічнага заводу Вадзіма Філіпава кадравая праблема на адным з асноўных прадпрыемстваў краіны застаецца вельмі невыразнай. Прычым размова ідзе ня толькі аб прызначэньні новага генэрала БМЗ, але ў большай ступені пра лёс некаторых ранейшых калег Філіпава. Кантрольныя органы прысьвяцілі гэтыя месяцы “распрацоўуцы” цяпершніх і былых супацоўнікаў БМЗ. Паводле інфармацыі “БДГ”, зараз у зоне іх увагі апунуліся некалькі прадстаўнікоў вышэйшага кіраўніцтва.
Зьвяз Расейскіх Бровараў накіраваў намесьніку старшыні ўраду расейскай Федэрацыі – старшыні Камісіі ўраду Расейскай Федэрацыі па мерах абароны ў замежным гандлі й мытні – тарыфнай палітыцы А.Кудрыну ліст з просьбай увесьці абмежаваньні адносна паставак беларускага піва на тэрыторыю Расеі аналягічныя тым, якія ўсталяваныя Пастановаю № 1143 Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб упарадкаваньні ўвозу і звароту піва соладавага на тэрыторыі РБ” адносна ўвозу расейскага піва.
Ажыятаж вакол продажу акцыяў “Славнефти” мае сваю падаплёку, лічыць НТВ. Некаторыя палітыкі і эканамісты пасьпяшаліся назваць вынікі таргоў па “Славнефти” правалам, маючы на ўвазе, што сума продажу аказалася нашмат меншай, чым чакалі. Хоць напярэдадні можна было меркаваць, што “залаты дождж” на Мінфін не праліецца – моцных гульцоў-канкурэнтаў на аўкцыёне не было.
Дзень добры, рэдакцыя “Народнай волі”! Піша Вам жыхарка вёскі Паграбішча Лагойскага раёну. Хачу, каб Вы праз газэту распавялі ўсім, як у Лагойскім раёне вэртыкальшчыкі зьдзекуюцца над людзьмі.
Напярэдадні новага году Упраўленьне справамі прэзыдэнта дала распараджэньне забраць для сваіх патрэбаў 4-ую дзіцячую паліклініку, якая знаходзіцца ў цэнтры Менску. Дактароў-пэдыятараў звальняюць, дзяцей разьмяркоўваюць па іншых паліклініках.