Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Гэрбэрт Шноор пра беларуска-нямецкія дачыненьні
17:09, 20/12/2002, Прэсавая служба АГП


 ПАЛIТЫКА 

Пракуратура адмовілася распачаць крымінальную справу супраць “Народнай волі”
16:03, 20/12/2002

Рэспубліканская пракуратура разглядала зварот старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка адносна публікацыі ў газэце “Народная воля” ад 20 жніўня 2002 году і 14 верасьня 2002 году артыкулаў, у якіх, на яго думку, у негатыўным выглядзе падаецца дзейнасьць Федэрацыі. “У адпаведнасьці з арт.188 КК Рэспублікі Беларусь адказнасьць за паклёп прадугледжваецца за распаўсюд наўмысна ілжывай інфармацыі, якая ганьбіць іншую асобу. А паводле арт.189 КК за абразу – у сувязі з наўмысным прыніжэньнем годнасьці й гонару асобы, выяўленым у непрыстойнай форме. У згаданых артыкулах газэты фактаў, якія маглі быць патлумачаныя як распаўсюд паклёпу ці абразу, няма. Пры такіх абставінах падставаў для распачынаньня крымінальнай справы адсутнічаюць”, -- паведамляе газэта “Беларускі час”.

Жыхары Лепелю атрымалі альтэрнатыўную інфармацыю
15:45, 20/12/2002, ЗУБР

Жыхары гораду Лепель Віцебскай вобласьці атрымаюць магчымасьць азнаёміцца з апошнім выпускам газэты “ЗУБР”. Сёньня раніцай каля дзесяці актывістаў руху распаўсюджвалі гэтыя газэты ў горадзе. У асноўным, газэты разносілі па паштовых скрынях. Акрамя таго, некалькі сотняў газэт актывісты ЗУБРа раздалі лепельцам каля аўтавакзалу і буйных крамаў гэтага гораду. Лепельцы, якія фактычна ня маюць магчымасьці чытаць незалежныя выданьні з прычыны іх адсутнасьці ў мясцовых шапіках “Саюздруку”, былі радыя атрымаць альтэрнатыўную інфармацыю аб сытуацыі ў краіне. Затрыманьняў не было.

Уладзімер Пуцін: саюз зь Беларусьсю – гэта ўзмацненьне Расеі
10:53, 20/12/2002

Саюз зь Беларусьсю мэтазгодны па ўсіх меркаваньнях, сказаў 19 сьнежня, адказваючы на пытаньне школьніка з Санкт-Пецярбургу, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін. Праблема, паводле ягоных словаў, у тым, каб форма й мэтады гэтага аб’яднаньня пайшлі на карысьць народам. “У гэтым сэнсе гэтыя працэсы не павінны замінаць эканамічнаму й палітычнаму разьвіцьцю як Расеі, так і Беларусі, - заявіў прэзыдэнт. – Выбіраючы формы й мэтады нашай інтэграцыі, мы будзем дзейнічаць вельмі акуратна”.

У Менску абрабавалі былога амбасадара Іраку
10:52, 20/12/2002

У Цэнтральнай гарадзкой краме невядомы злачынца скраў партманэ ў надзвычайнага й паўнамоцнага амбасадара Іраку Дайса А.Ахмэда, які днямі пасьля завяршэньня місіі зьбіраўся адбыць у Багдад. У партманэ, які злачынца выцягнуў з кішэні амбасадара, ляжалі 800 амэрыканскіх даляраў і дакумэнты.

Адсутнасьць навінаў з Украіны -- благая навіна
10:50, 20/12/2002, Мэрыян Бэрд, “Time”

Штотыдзень работнікі адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы накіроўваюць афіцыйныя лісты ўсім тэлеканалам, радыёстанцыям і друкаваным выданьням краіны. Вядомыя як “тэмнікі”- сьпісы тэмаў - гэтыя дырэктывы вызначаюць пытаньні, якія неабходна асьвятліць у выпусках навінаў. У іх таксама ўтрымліваюцца інструкцыі аб тым, якім чынам гэта трэба рабіць.

Місіі АБСЭ сёлета ня будзе
10:45, 20/12/2002

Як паведаміў Радыё Свабода адзін з удзельнікаў паседжаньня Сталай Рады, дэлегацыі ЗША й Канады заявілі, што не гатовыя галасаваць за новы мандат “офісу АБСЭ ў Менску” і чакаюць інструкцыяў на гэты конт ад сваіх урадаў. Дэлегацыя Эўразьвязу таксама заявіла, што яшчэ фармулюе сваю пазыцыю ў гэтым пытаньні.

Сцэны з расстралянай краіны
10:44, 20/12/2002, Ёханэс Фосвінкель Die Zeit (Нямеччына)

У пачатку лета ўяўленьні аб тым, што вайну на Паўночным Каўказе можна выйграць ня толькі гвалтам, зьявіліся нават у шэрагах Федэральнай службы бясьпекі. Прадстаўнікі ФСБ неафіцыйна кансультаваліся з заходнімі калегамі аб магчымасьці мірнага вырашэньня канфлікту. Зараз зноў пачаліся маніпуляцыі. Апьяненьне перамогай можа аказацца для Расеі ракавым. Цьвярозыя меркаваньні адносна палітычнага вырашэньня чачэнскага канфлікту застаюцца без увагі. Зараз усё ідзе так, як гэтага хочуць вайскоўцы: на гвалт адказваць толькі гвалтам. Пасьля пагібелі падводнай лодкі “Курск” адміралы былі вымушаныя прызнаць, што такая трагедыя можа паўтарыцца ў любы момант. Гэта тычыцца і тэрарыстычнага акта ў сталіцы Расеі. Справа ў тым, што абвешчаная Пуціным помста за захоп закладнікаў прымусіць чачэнцаў быць больш радыкальнымі, будзе заганяць у шэрагі тэрарыстаў іх памяркоўных прадстаўнікоў. Генэралітэт з вайны на поўначы рэспублікі ўрокаў вынес мала. Уяўленьні аб тым, што яе ня выйграць, відавочна, ня сталі яго перакананьнямі. Вайна – гэта штодзённасьць, яна вызначае жыцьцё.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
“Падарунак” да Новага Году ад Мінэканомікі
12:07, 20/12/2002


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Мэта і сродкі
14:53, 20/12/2002, Лілія Хлыстун, Советская Белоруссия

У тым, што любая праца павінна быць аплочаная, сумневаў няма. На жаль, несвоечасовая выплата заробку стала кранічнай хваробаю нашай эканомікі – ад АПК да будаўнікоў. А “лячэньне”, на жаль, часта заключаецца ў кампрамісных варыянтах – бюджэтных ссудах, банкаўскіх крэдытах. Гэта не заўсёды дапамагае.

У даўгах – не ў шаўках
14:52, 20/12/2002, Аэліта Сюдзьжына, Советская Белоруссия

У канцы кастрычніка дэфіцыт грошай на заробак работнікам у прадпрыемстваў, арганізацыяў і калгасаў дасягнуў апагею. Амаль кожны пяты налічаны рубель ня быў выплачаны. Прэзыдэнт патрабаваў ліквідаваць запазычанасьць. І месяца не прайшло, як запазычанасьць з 108 мільярдаў рублёў па народнай гаспадарцы “сьціснулася” да 44,5 мільярдаў. Толькі цуда не адбылося...

На памежпераходзе “Бераставіца” ўтварылася пробка
14:48, 20/12/2002

Шматкілёмэтровая аўтамабільная пробка адзначаная на гарадзенскім участку мяжы Беларусі й Польшчы. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", у пятніцу на памежпераходзе “Бераставіца”, прапускная здольнасьць якога складае 300 машын у суткі, утварылася чарга зь вялікагрузных аўтамабіляў даўжынёй у 7 кілёмэтраў.

Андрэй Кабякоў: У Беларусі “няма годных інвэстыцыйных праектаў”
11:01, 20/12/2002

Да канца 2002 году замежныя інвэстыцыі ў эканоміку Беларусі павінны скласьці 400 млн. даляраў ЗША. Пра гэта 19 сьнежня паведаміў віцэ-прэм’ер – міністар эканомікі беларускага ўраду Андрэй Кабякоў, адказваючы на пытаньні дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў”.

Лукашэнка крытыкуе федэрацыю футбола
10:59, 20/12/2002

Беларускае кіраўніцтва не зьбіраецца мірыцца зь цяперашнім становішчам справаў у футболе, і робіць усё неабходнае для таго, каб вывесьці гэты ўсенародна любімы від спорту на годны ўзровень. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка, які таксама зьяўляецца і прэзыдэнтам Нацыянальнага Алімпійскага камітэту, выступаючы ўчора на справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі Беларускай федэрацыі футболу. Ён раскрытыкаваў сытуацыю ў БФФ і з жалем адзначыў, што Беларусь знаходзіцца на задворках эўрапейскага й сусьветнага футболу і гэта негатыўна ўплывае на імідж краіны, псыхалягічны стан й настрой гульцоў. Аляксандар Лукашэнка лічыць, што ў краіне ня створаная сыстэма функцыянаваньня нацыянальных камандаў, да гэтага часу няма добра прадуманай і пралічанай доўгатэрміновай Праграмы разьвіцьця нацыянальнага футболу.

Дарогай пазык і сьлёз
10:58, 20/12/2002, Барыс Жэліба, «Народная воля»

Газавы скандаль з Расеяй усё ж такі аўкнуўся беларускаму абывацелю. Мінэканомікі давялося тэрмінова адмяняць ужо прынятую пастанову аб чарговым падвышэньні тарыфаў на электраэнэргію. Замест заплянаваных з 1 лістапада новых тарыфаў у памеры 32,3 руб. за 1 квт.гадзіну для гарадзкіх жыхароў, якія выкарыстоўваюць газавыя кухонныя пліты, і 23,5 руб. для тых, у каго ў выкарыстаньні электрапліты, будзе плаціць гарадзкое й сельскае насельніцтва адпаведна 47,2 і 34,3 рублі. Як гаворыцца, адчуем розьніцу. У выніку кошт электраэнэргіі толькі ў лістападзе падняўся больш чым на 57 адсоткаў, а газу - на 63 адсодкі. Пазыкі трэба выплочваць. Расея паставіла жорсткія ўмовы: да канца году разьлічыцца за раней пастаўлены газ, а гэта кранічная пазыка звыш 200 млн. даляраў, і па бягучай пазыцы ў 67 мільёнаў даляраў.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: