Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Андрэй Кабякоў: У Беларусі “няма годных інвэстыцыйных праектаў” 11:01, 20/12/2002
Да канца 2002 году замежныя інвэстыцыі ў эканоміку Беларусі павінны скласьці 400 млн. даляраў ЗША. Пра гэта 19 сьнежня паведаміў віцэ-прэм’ер – міністар эканомікі беларускага ўраду Андрэй Кабякоў, адказваючы на пытаньні дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў”.
Паводле ягоных дадзеных, за 11 месяцаў сёлетняга году аб’ём замежных інвэстыцыяў павялічыўся на 7,3 адсоткі ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году пры прагнозавым паказьніку 6-7 адсоткаў. У рэальным выяўленьні гэта скаладае 378 млн. даляраў ЗША. У 2003 годзе, паводле Кабякова, урад разьлічвае прыцягнуць у эканоміку 1 млрд. даляраў ЗША. Пры гэтым сам віцэ-прэм’ер лічыць, што рабіць гэта будзе праблематычна, бо аналіз, праведзены ўрадам, паказаў: у Беларусі “няма годных інвэстыцыйных праектаў”. У гэтым, як лічыць віцэ-прэм’ер, вінаватыя самі прадпрыемствы, бо “не займаюцца гэтай тэмай у прынцыпе”. Паводле Андрэя Кабякова, на паседжаньні прэзыдуюму Савету міністраў 31 сьнежня будзе разглядацца сьпіс канкрэтных інвэстыцыйных праектаў і прадпрыемстваў, якія “гэты мільярд у наступным годзе будуць забясьпечваць”. “Але не схаваю таго, што многія прадпрыемствы, якія намерваюцца яго забясьпечваць, яшчэ ня маюць адпрацаваных інвэстыцыйных праектаў”, -- сказаў віцэ-прэм’ер.