Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Уладзімер Пуцін: саюз зь Беларусьсю – гэта ўзмацненьне Расеі
10:53, 20/12/2002

Саюз зь Беларусьсю мэтазгодны па ўсіх меркаваньнях, сказаў 19 сьнежня, адказваючы на пытаньне школьніка з Санкт-Пецярбургу, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін. Праблема, паводле ягоных словаў, у тым, каб форма й мэтады гэтага аб’яднаньня пайшлі на карысьць народам. “У гэтым сэнсе гэтыя працэсы не павінны замінаць эканамічнаму й палітычнаму разьвіцьцю як Расеі, так і Беларусі, - заявіў прэзыдэнт. – Выбіраючы формы й мэтады нашай інтэграцыі, мы будзем дзейнічаць вельмі акуратна”.

В.Пуцін асабліва адзначыў, што расейскі й беларускі народ зьяўляюцца брацкімі ва ўсіх адносінах: і ў этнічным, і ў рэлігійным, і ў іншых. Іх аб’ядноўвае каапэрацыя ў сфэры эканомікі. У Беларусі жывуць вельмі таленавітыя людзі, у супрацоўніцтве зь якімі мы зацікаўленыя, завіў прэзыдэнт Расеі. Аб’яднаньне зь Беларусьсю, як адзначыў галава расейскае дзяржавы – гэта і ўзмацненьне Расеі, і рух краіны ў бок Эўропы, якая зараз зьяўляецца асноўным партнёрам у сфэры эканомікі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: