Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Да канца году ў Беларусі будзе акцыянавана яшчэ 40 прадпрыемстваў 11:04, 23/12/2002
Сёлета ў Беларусі было рэфармавана 407 аб’ектаў рэспубліканскай і камунальнай формаў уласнасьці. Сярод іх – 9 буйных прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве эканомікі. Тут таксама адзначылі, што да канца году будзе акцыянавана яшчэ 40 суб’ектаў гаспадараньня на базе адзінага маёмаснага комплексу, у ААТ увойдуць усе структурныя падразьдзелы прадпрыемства. Папярэднюю падрыхтоўку да рэфармаваньня вядуць і НВА “Інтэграл”, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аб’яднаньні.