Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Васіль Быкаў атрымае сталы від на жыхарства ў Чэхіі 10:51, 23/12/2002
Вядомы беларускі пісьменьнік Васіль Быкаў атрымаў сталы від на жыхарства ў Чэхіі. Пра гэта паведамляе праская прэса. Апошнія гады Быкаў жыў у Нямеччыне. Пісьменьнік быў вымушаны пакінуць радзіму, бо актыўна крытыкаваў рэжым Лукашэнкі, у выніку чаго стала падвяргаўся траўлі з боку ўладаў.