Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
2324 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Эрык Эпле: Беларусь без футболу – гэта не жарт
10:54, 23/12/2002

“Перад Беларускай федэрацыяй футболу ўспыхнула жоўтае сьвятло, і зараз паўстае пытаньне, якое сьвятло – чырвонае ці зялёнае – загарыцца пасьля”. Такую характарыстыку даў справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі БФФ, якая прайшла 19 сьнежня ў Менску, назіральнік ад Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (UEFA), генэральны менэджэр праграмаў дапамогі UEFA Эрык Эпле на імправізаванай прэсавай канфэрэнцыі пасьля сканчэньня мерапрыемства. “Нашыя перасьцярогі, выказаныя на канфэрэнцыі, -- гэта не шоў, а вельмі сур’ёзна, -- сказаў Э.Эпле. – Футбольныя федэрацыі не павінны быць аб’ектам дзяржаўнага ўмяшальніцтва. Беларусь без футболу – гэта не жарт, гэта мы можам зрабіць адразу, заўтра, калі вы пажадаеце. Я ня думаю, што гэта лепшы варыянт”.

Паводле Э.Эпле, ён і назіральнік ад міжнароднай федэрацыі футболу (FIFA) Джозэф Міфсуд пададуць справаздачы аб паездцы ў Менск кіраўнікам міжнароднай і эўрапейскай федэрацыяў, якія і будуць прымаць канкрэтныя рашэньні. У любым выпадку, падкрэсьліў Э.Эпле, UEFA і FIFA будуць уважліва сачыць за сытуацыяй унутры і вакол Беларускай федэрацыі футболу.
Пра ціск з боку ўладных структур на дэлегатаў і на яго асабіста заявіў на канфэрэнцыі прэзыдэнт БФФ Рыгор Фёдараў. “Што за падыход? Што за ціск? Час паважаць думку людзей. Гэта важней за грошы. Гэта самы каштоўны капітал. Мне сорамна казаць аб адміністратыўным рэсурсе. Дапамажыце вырашыць, а не стварайце праблему, не выкручвайце рукі. У гэтым няма будучыні. Я не дазваляў сабе хамства, не цярпеў і ня буду цярпець яго ад іншых (...) Дзяржава павінна прысутнічаць у футболе і вырашаць шматлікія пытаньні, але гэта не павінна быць сыстэма ўціску і праз калена. Тое што адбываецца – крок назад у стварэньні нашага іміджу на міжнароднай арэне”, -- сказаў Р.Фёдараў.
У часе канфэрэнцыі прэзыдэнт БФФ неаднаразова зьвяртаўся да чыноўнікаў, што сядзелі ў першых шэрагах (сярод іх былы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Мікалай Іванчанка, віцэ-прэм’ер Уладзімер Дражын, міністар юстыцыі Віктар Галаванаў і памочнік прэзыдэнта па пытаньнях фізычнай культуры, спорту і разьвіцьця турызму Мікалай Ананьеў), з просьбай не перашкаджаць працы дэлегатаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: