Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
2324 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадпрыемствы абавязалі плаціць за энэргарэсурсы “жывымі грашыма”
11:05, 23/12/2002

У Беларусі зацьверджаныя новыя нарматывы, якія абмяжоўваюць долю бартэра ў разьліках за прыродны газ, электрычную і цеплавую энэргію, паведамілі ва ўрадзе краіны. Як патлумачылі “Медиафакту” ў Савміне, гэткія меры прынятыя з мэтай скарачэньня неграшовага складніку ў разьліках за прыродны газ, электра- і цэплаэнэргію, бо высоўваюць больш жорсткія патрабаваньні да спажыўцоў у аплаце энэргарэсурсаў “жывымі” грашыма.

У адпаведнасьці з пастановаю ўраду №1738 ад 13 сьнежня 2002 году практычна для ўсіх міністэрстваў і ведамстваў межавыя мінімальныя нарматывы грашовай формы аплаты па разьліках за спажытыя прыродны газ, электра- і цэплаэнэргію, адпушчаныя арганізацыямі канцэрнаў “Белпаліўгаз”, і “Белэнэрга”, вызначаныя ў памеры 95%. Для прадпрыемстваў Мінскархітэктуры, канцэрнаў “Белместпрам” і “Беллегпрам” гэты паказчык складае 90%.
Згодна прынятаму дакумэнту межавыя нарматывы ўводзяцца ў дзеяньне з 1 сьнежня сёлетняга году і дзейнічаюць цягам месяца.
Як паведамілі ў канцэрне “Белэнэрга”, рэалізацыя гэтага дакумэнту павінна спрыяльна паўплываць на працу галіны, дазволіць вырабляць аплату за прыродны газ “жывымі” грашыма, а таксама накіроўваць частку сродкаў на рашэньне ўнутраных праблемаў энэргетыкі.
Паводле інфармацыі спэцыялістаў канцэрну, за адзінаццаць месяцаў сёлетняга году спажыўцы аплацілі “жывымі грашыма” 40,8% спажытай энэргіі пры агульным узроўні аплаты 95,5%.
Раней у Беларусі дзейнічалі межавыя нарматывы выкарыстаньня неграшовай формы спыненьня абавязацельстваў па разьліках за прыродны газ, электра- і цеплаэнэргію, вызначаныя пастановаю Савміна №1249 ад 12 верасьня 2002 году.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: