Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
2324 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Новая РЛС Касьмічных войскаў Расеі на тэрыторыі Беларусі
10:44, 23/12/2002

Як паведамілі ІА REGNUM у прэсавай службе касьмічных войскаў Расеі, у складзе Касьмічных войскаў на дзяжурства заступіла радыёлякацыйная станцыя выяўленьня (РЛС) “Волга”, разьмешчаная побач з г.Баранавічы (Беларусь), - яна прызначаная для выяўленьня балістычных ракет і касьмічных аб’ектаў. Рашэньне пра гэта было прынятае 20 сьнежня 2002 году падчас працы на згаданым аб’екце камісіі Касьмічных войскаў на чале з начальнікам генэрал-палкоўнікам Анатолем Пермінавым.

У мерапрыемствах пастаноўкі РЛС на вопытна-баявое дзяжурства прынялі ўдзел прадстаўнікі Генэральнага штабу Ўзброеных Сілаў РФ, камандаваньня Касьмічных войскаў, КБ і прадпрыемстваў прамысловасьці, а таксама кіраўнікі адміністрацыяў рэгіёну Рэспублікі Беларусь, дзе разьмешчаная РЛС. Выступаючы перад асабістым складам часткі, якая прыступіла да выкананьня задач, начальнік Касьмічнымі войскамі генэрал-палкоўнік Анатоль Пермінаў падкрэсьліў, што “пастаноўка РЛС “Волга” на вопытна-баявое дзяжурства – вынік плённай працы больш за 50 КБ і прамысловых прадпрыемстваў ВПК Расеі з касьмічнымі войскамі. Акрамя таго, праца аб’екта дапаможа вырашыць праблему занятасьці мясцовага насельніцтва й разьвіцьцю інфраструктуры раёну Баранавічаў Рэспублікі Беларусь”.
Прынятая ў баявы склад Касьмічных войскаў, РЛС “Волга”, паводле яе стваральнікаў -- НВК НДІ дальняй радыёсувязі (Расея)-- здольная вышукваць у палёце балістычныя ракеты, а таксама касьмічныя аб’екты на адлегласьці некалькіх тысячаў кілёмэтраў. Акрамя таго, РЛС здольная суправаджаць цэлі, ідэнтыфікаваць іх і вымяраць каардынаты і забясьпечваць кантроль заходняга накірунку ў азімутальным сэктары 120 градаў. На думку спэцыялістаў, РЛС “Волга” – высокапатэнцыйная станцыя, якая забясьпечвае высокія дакладныя характарыстыкі за кошт выкарыстаньня лічбавых вылічальных комплексаў. А модульная пабудова станцыі забясьпечвае яе паэтапнае стварэньне, разьвіцьцё і наступную мадэрнізацыю без вывядзеньня “Волгі” з стану дзяжурнага рэжыму.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: