Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Інфармацыя пра спыненьне з 1 студзеня 2003 году рэтлянсьляцыі ў Беларусі каналаў “Россия” і “Культура” – “поўная лухта”. Пра гэта карэспандэнту СОЮЗ-ИНФО заявіў галава дырэкцыі праматыраваньня Белтэлерадыёкампаніі Віктар Маючы. Такія зьвесткі апублікавала газэта “7 дней”.
Аляксандар Лукашэнка “вельмі незадаволены станам ідэалёгіі ў краіне”, распавёў старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі Ягор Рыбакоў 24 сьнежня пасьля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы. “Адносна мяне была выказаная сур’ёзная крытыка ў працы Белтэлерадыёкампаніі, -- паведаміў Рыбакоў, -- прэзыдэнт таксама вельмі незадаволены працай адпаведных міністэрстваў, у тым ліку Міністэрства інфармацыі, у пляне працы з ідэалёгіяй у нашай краіне, бо ідэалёгія сёньня ў нашай краіне і наагул у сьвеце зьяўляецца важнейшым інструмэнтам у грамадзтве, - перадае словы кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі БелаПАН.
Рабочыя ААТ “Пінскі завод кансэрваў” папярэджваюць аб аднаўленьні 27 сьнежня акцыі пратэсту, калі адміністрацыя прадпрыемства ня будзе выконваць патрабаваньні працоўнага калектыву. Стыхійная акцыя пратэсту прыйшла на заводзе 23 сьнежня – людзі выйшлі на працу, але не пачалі яе. Прычынай стала затрымка заробнай платы за пяць месяцаў і нявыплата адпускных. Рабочыя папярэдзілі сваё начальства, што не пакінуць завод да таго часу, пакуль ім ня выдадуць грошы, і застануцца начаваць у цэхах, перадае БелаПАН.
Жывёлаводы калгасу “Гігант” Лунінецкага раёну ня выйшлі на працу пасьля таго, як атрымалі паперы па заробку за кастрычнік. Уся рагатая жывёла цэлы дзень заставалася някормленай, а каровы -- нядоенымі.
Адсталі яшчэ на год 11:21, 26/12/2002, Леанід Злотнікаў, «Белорусский рынок»
Эканамічны патэнцыял Беларусі вельмі малы, настолькі сама, адпаведна, малая і яе роля ў новай расейскай парадыгме. У Расеі Беларусь выпрасіла амаль усё, што хацела, аднак барацьба дзяржавы з прадпрыемствамі за выплату заробку і аплату энэрганосьбітаў працягваецца зь яшчэ большай упартасьцю. Надзеі ўладаў выправіць становішча праз замежныя інвэстыцыі, ілюзорныя: гэтыя інвэстыцыі не дадуць патрэбнай аддачы нават у выпадку мадэрнізацыі асобных буйных прадпрыемстваў. Патрэбны рэформы. Расея таксама настойвае на рэформах і пагражае спыніць датацыі ў выпадку іх адсутнасьці. Але “беларуская мадэль” застаецца непахіснай...
Мяне абурыла сьцьверджаньне прэм’ер-міністра Генадзя Навіцкага аб тым, што ў сёлетнім годзе рэальныя даходы насельніцтва павялічыліся на 10% у параўнаньні з папярэднім годам. Яму як галаве ўраду трэба было б ведаць, што акрамя намінальнай існуе яшчэ заробная плата. Калі намінальны заробак сёлета ў нейкай ступені і падвысіўся, то гэтае падвышэньне было зьедзенае ростам коштаў. У выніку насельніцтва за больш высокі (у параўнаньні зь леташнім годам) заробак набыло меней тавараў – прамысловых і харчовых.
Аляксандар Лукашэнка і дзяржсакратар “саюзнае дзяржавы” Павал Барадзін пад Новы год будуць гуляць у футбол. Як паведаміў РІА "Новости" прэсавы сакратар Барадзіна Іван Макушок, футбольны матч з удзелам Лукашэнкі і Барадзіна адбудзецца ў чацьвер у Менску з нагоды адкрыцьця новага спартовага комплексу беларускае сталіцы.
24 сьнежня народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў катэгарычна абверг паведамленьні СМІ аб тым, што ён нібыта прасіў і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. У інтэрвію РІА “Новости” Васіль Быкаў назваў гэтыя паведамленьні “палітычнай правакацыяй”. Паводле пісьменьніка, ён “ніколі не прасіў і не зьбіраецца прасіць палітычнага прытулку ў Чэхіі”. “Мае палітычныя разнагалосьсі з Аляксандрам Лукашэнкам ня азначаюць, што я павінен стаць палітэмігрантам”, -- сказаў Васіль Быкаў. “Від на жыхарства ў Чэхіі і статус палітычнага ўцекача цалкам розныя рэчы,”- патлумачыў пісьменьнік Васіль Быкаў і падкрэсьліў, што ён “быў і застаецца грамадзянінам сваёй краіны – Беларусі”.
Савет Міністраў Беларусі ўхваліў ўнясеньне зьменаў у закон “Аб імянных прыватызацыйных чэках РБ” ад 6 ліпеня 1993 году. Новы закопраект прадуглежвае адмену кампэнсацыі ўладальнікам нявыкарыстаных імянных прыватызацыйных чэкаў па сканчэньні тэрміну іх абарачэньня.
Фонд “Гомельаблмаёмасьць” запрашае айчынных і замежных інвэстараў прыняць удзел у конкурсе 30 сьнежня 2002 году па продажу акцыяў ААТ “Мозырпіва”, якія належаць Гомельскай вобласьці .
Паводле вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасьці сельскагаспадарчых арганізацыяў у 2002 г. 1.405 гаспадарак (60,6% ад іх наяўнасьці) завершаць год з стратамі. Летась такіх гаспадарак было 1.635 (68,5% ад агульнай іх колькасьці).
24 сьнежня дэпутаты Гомельскага абласнога Савету дэпутатаў на сэсіі разгледзілі працу аблвыканкаму ў 2002 годзе, абмеркавалі бюджэт і прагноз сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця вобласьці на 2003 год. Паводле старшыні аблвыканкаму Аляксандра Якабсона, 143 прамысловыя прадпрыемствы дапусьцілі спад вытворчасьці, 4 адсоткі прадпрыемстваў стратныя, 3 прадпрыемствы прызнаныя банкрутамі. Да дысцыплінарнай адказнасьці прыцягнута 515 кіраўнікоў прадпрыемстваў, а тры дырэктары – ААТ “Камінтэрн”, “Гамельчанка” і Беларускага металюргічнага заводу – вызваленыя ад сваіх пасадаў.
На 1 сьнежня на ўліку ў Лунінецкім рэгіянальным цэнтры па працаўладкаваньні лічыліся 1096 беспрацоўных. Гэта на 657 чалавек болей, чым было на адпаведную дату мінулага году. Узровень беспрацоўя дасягнуў 2,5% пры 1,5% леташніх. А ў мястэчку Мікашэвічы беспрацоўе складае ўжо 4,5%. Як паведамляе “Брэскі кур’ер”, новых працоўных месцаў сёлета ўдалося стварыць у агуле па раёну толькі 202 – на 56 меней, чым было створана за 11 месяцаў леташнега году.
Бліжэйшымі днямі ўдасца ліквідаваць некаторыя наступствы пажару ў Нясьвіскім замку ў Беларусі, у прыватнасьці, ўзьвесьці 600 квадратных мэтраў даху, спаленага агнём, а таксама часткова высушыць памяшканьне і ўмацаваць падпорамі перакрыцьці. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Ўладзімер Дражын, які ачольвае дзяржаўную камісію па ўдакладненьні прычынаў узьнікненьня пажару, а таксама для ацэнкі ўрону, нанесенага вагнём. Ён прыбыў у сераду ў Нясьвіж. Дражын паведаміў, што сума матэрыляьнага ўрону пакуль нявызначаная, аднак, паводле яго, яна значная і будзе канчаткова вядомая пасьля правядзеньня шэрагу прац у замку.
Інвэстмістыка 11:07, 26/12/2002, Сяргей Жбанаў, «Белорусская газета»
Віцэ-прэм’ер і міністар эканомікі Андрэй Кабякаў, у сваім выступе ў чацьвер перад дэпутатамі “палаты прадстаўнікоў”, быў вымушаны прызнаць, што прыцягненьне ў 2003 г. замежных інвэстыцыяў у аб’ёме $1 млрд. выглядае праблематычным: “Няма годных інвэстыцыйных праектаў”.
З 1 студзеня 2003 году спыняецца выпуск білетаў Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь вартасьцю 1 рубель узору 2000 году. Такая пастанова ад 20.12 2002 г. №240 прынятая Кіраўніцтва галоўнай банкаўскай ўстановы краіны з мэтай скарачэньня выдаткаў на яго выраб, нямэтазгоднасьць далейшага выкарыстаньня ў сувязі з рашэньнем Камісіі па пытаньнях дзяржаўнага рэгуляваньня коштуўтварэньня пры Савеце Міністраў аб акругленьні да 5 рублёў розьнічных коштаў і тарыфаў.
Працяглсьць нафтаводу “Дружба” па тэрыторыі Беларусі складае 2910 км. пра гэта, як паведамляе www.vsluh.ru , у інтэрвію інфармацыйнаму весьніку “Беларусь сёньня” паведаміў генэральны дырэктар АТ “Магістральныя нафтаводы “Дружба” Аляксандар Пейгановіч.