Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кампэнсацыі за нявыкарыстаныя ваўчары ня будзе
16:14, 26/12/2002, АиФ

Савет Міністраў Беларусі ўхваліў ўнясеньне зьменаў у закон “Аб імянных прыватызацыйных чэках РБ” ад 6 ліпеня 1993 году. Новы закопраект прадуглежвае адмену кампэнсацыі ўладальнікам нявыкарыстаных імянных прыватызацыйных чэкаў па сканчэньні тэрміну іх абарачэньня.

У адпаведнасьці з законам рэспублікі аб імянных прыватызацыйных чэках (ІПЧ), чэк “Маёмасьць” зьяўляецца дзяржаўнай каштоўнай паперай і дае яго ўладальніку права на долю прыватызуемай дзяржаўнай уласнасьці. Пасьля сканчэньня тэрмінаў іх абарачэньня чэкі пагашаюцца, пры гэтым дзяржава гарантуе грамадзянам выплату кампэнсацыі.
Выдача ІПЧ насельніцтву завяршылася 1 ліпеня 1997 году. З 7,7 млн. грамадзянаў, якія маюць права ўдзельнічаць у чэкавай прыватызацыі, чэкі атрымалі 4,9 млн. (агульная колькасьць выдадзеных чэкаў – 427,6 млн.) Асататнія або не зьвярталіся па іх, або не атрымалі іх у вызначаныя заканадаўствам тэрміны. Па стану на 1 кастрычніка сёлетняга году, з рахункаў грамадзян сьпісана 220,6 млн. чэкаў, ці трошкі за палову ад колькасьці выдадзеных. Зь іх па мэтавым прызначэньні – у абмен на прыватызуемую дзяржаўную маёмасьць – выкарыстана 33,8%. У ліпені сёлетняга году тэрмін абарачэньня ІПЧ быў падоўжаны па 30 чэрвеня 2003 году. Па разьліках Міністэрства эканомікі РБ, на 1 ліпеня 2003 году колькасьць чэкаў, па якіх павінны выплочвацца кампэнсацыя, можа скласьці каля 199 млн. сыходзячы з цяперашняга намінальнага кошту чэка, для выплаты кампэнсацыяў спатрэбілася б каля 654,7 млрд. рублёў, а з улікам аплаты паслуг АСБ “Беларусбанк” – каля 670 млрд. А паколькі гэта патрабуе адцягваньня значных бюджэтных сродкаў, Мінфін прапанаваў адмяніць кампэнсацыі за нявыкарыстаныя чэкі.
На паседжаньні прэзыдуюму адзначалася, што ўрад двойчы ( у 1999 і 2001 гадах) падаўжала тэмін абарачэньня ІПЧ, аднак аналіз тэмпаў абмену чэкаў паказвае ўстойлівую тэнэдэнцыю да іх зьніжэньня. Па стану на пачатак сёлетняга году, ва ўстановах “Беларусбанка” прапаноўваліся акцыі 244 адкрытых акцыянэрных таварыстваў у абмен на 55,8 млн. ІПЧ “Маёмасьць”. Законапраект будзе прадстаўлены на разгляд прэзыдэнту. У выпадку яго ўхваленьня тэрмін абарачэньня чэкаў плянуецца падоўжыць да 1 студзеня 2004 году.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: