Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Фонд “Гомельаблмаёмасьць” запрашае айчынных і замежных інвэстараў прыняць удзел у конкурсе 30 сьнежня 2002 году па продажу акцыяў ААТ “Мозырпіва”, якія належаць Гомельскай вобласьці .
Памер статутнага фонду ААТ “Мозырпіва” складае 143.700 шт. акцыяў. Доля дзяржавы ў статутным фондзе грамадзтва 53,5%, намінальны 150 бел. руб. Пачатковы кошт продажу 163 бел. руб. На продаж выстаўляецца 43.110 акцыяў, што складае 30% статутнага фонду. Пачатковы кошт пакету акцыяў 179 млн. 470 тыс. бел. руб. Сума задатку складае 10 млн. бел. руб. Умоваю конкурса зьяўляецца ня менш за $1,5 млн. у 2003-2004 годах, прыярытэтнай умоваю для выяўленьня пераможцы зьяўляецца укладаньне ня менш чым 30% інвэстыцыяў цягам году з дня набыцьця. Пераможцам конкурсу можа стаць куплянік, які падаў лепшыя прапановы па інвэстыцыях, па эфэктоўнасьці іх выкарыстаньня, які прапануе найвышэйшы кошт за пакет акцыяў. Продаж пакету па пачатковым кошце недапускаецца. Трымальнікамі буйных пакетаў акцыяў (10% і больш ) у ААТ “Мозырпіва” зьяўляюцца Гомельскі аблвыканкам і ЗАТ “Канцэрн-РТ”.