Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Капіталаў не нажылі 12:26, 26/12/2002, Белорусский рынок
Паводле вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасьці сельскагаспадарчых арганізацыяў у 2002 г. 1.405 гаспадарак (60,6% ад іх наяўнасьці) завершаць год з стратамі. Летась такіх гаспадарак было 1.635 (68,5% ад агульнай іх колькасьці).
Найбольшая ўдзельная вага стратных гаспадарак прыпадае на Віцебскую (80,8% ад агульнай колькасьці), Гомельскую (76,5%) і Магілёўскую (73,9%) вобласьці. Узровень стратнасьці сельскагаспадарчых арганізацыяў (па ўсіх відах іх дзейнасьці) чакаецца на ўзроўні 1,5% пры гэтым рэнтабнльнасьць рэалізаванай сельгаспрадукцыі складзе – 2%. Узровень стратнасьці рэалізаванй прадукцыі жывёлагадоўлі складзе 6,8% супраць 16% у 2001 г, узровень рэнтабельнасьці рэалізаванай прадукцыі расьлінагадоўлі чакаецца 16% (у 2001 г. было 13,7%). На 1 лістапада 2002 г. крэдыторская запазычансьць сельскагападарчых арганізацыяў склала 1,5 трлн. бел. руб., ці 13,4% ад агульнай сумы крэдыторскай запазычансьці па краіне, і пераўзышла дэбіторскую запазычанасьць у 7,5 разы. Пратэрмінованая крэдыторская запазычанасьць пераўзышла пратэрмінованую дэбіторскую у 10,6 разы. Запазычанасьць за энэргарэсурсы на 1 лістапада 2002 г., уключна з унутранымі разьлікамі, дасягнула 527 млрд. бел. руб., что складае 46,2% ад агульнай сумы запазычанасьці пастаўшчыкам за тавары, працы й паслугі і 13,8% ад агульнай сумы запазычанасьці за энэрганосьбіты па краіне.