Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка патрабуе ўзмацніць ідэалягічны ціск
12:50, 26/12/2002

Аляксандар Лукашэнка “вельмі незадаволены станам ідэалёгіі ў краіне”, распавёў старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі Ягор Рыбакоў 24 сьнежня пасьля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы. “Адносна мяне была выказаная сур’ёзная крытыка ў працы Белтэлерадыёкампаніі, -- паведаміў Рыбакоў, -- прэзыдэнт таксама вельмі незадаволены працай адпаведных міністэрстваў, у тым ліку Міністэрства інфармацыі, у пляне працы з ідэалёгіяй у нашай краіне, бо ідэалёгія сёньня ў нашай краіне і наагул у сьвеце зьяўляецца важнейшым інструмэнтам у грамадзтве, - перадае словы кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі БелаПАН.

“На жаль, сёньня да ідэялёгіі мы падыходзім часта па старой звычцы. І прэзыдэнт як чалавек, які трымае руку на пульсе, вельмі адчувае гэта і крытыкуе і Белтэлерадыёкампанію, і Міністэрства інфармацыі за дадзеную пазыцыю, такую спакойную. Я адчуваю, што настрой у прэзыдэнта вельмі рашучы – навесьці парадак не з пункту погляду закрыцьця чагосьці ці спыненьня – у нас сёньня недзяржаўных СМІ ў некалькі разоў болей, чым дзяржаўных, а адносна падачы дзяржаўнай інфармацыі, у пляне адстойваньня інтарэсаў дзяржавы – не канкрэтных асобаў ці канкрэтных кашалькоў нейкіх, а, як гэта ва ўсім сьвеце, -- адстойваньня дзяржаўных інтарэсаў. Вось у гэтым прэзыдэнт бачыць благую працу сёньня Міністэрства інфармацыі”, -- заявіў Я.Рыбакоў.
Паводле яго, ёсьць “канкрэтныя даручэньні прэзыдэнта аб тым, каб за два месяцы, што засталіся да глябальнай размовы на гэтую тэму, навесьці парадак у нашай краіне”. Паводле Я.Рыбакова, Белтэлерадыёкампанія “пакуль зьяўляецца адзіным сур’ёзным дзяржаўным органам распаўсюду масавай інфармацыі сярод электронных СМІ, таму сёньня насьпела неабходнасьць некалькі зьмяніць яе прававы статус Белтэлерадыёкампаніі як галоўнага ідэалягічнага органа і электроннага сродка масавай інфармацыі застаецца”.
“Сёньня Белтэлерадыёкампанія уяўляе сабой нацыянальны канал тэлевізійнага вяшчаньня, пяць рэгіянальных тэлевізійных каналаў радыёвяшчаньня, таму ўпарадкаваньне статусу тэлерадыёкампаніі ні ў якім выпадку не павінна прывесьці да развалу гэтай сур’ёзнай і магутнай дзяржаўнай структуры”, -- сказаў Я.Рыбакоў.
На сустрэчы з прэзыдэнтам НДТРК унёс прапанову “аб стварэньні яшчэ аднаго рэспубліканскага каналу”. “Яго пакуль рабочая назва – канал “Спадчына”, гэта той канал, які сёньня будзе закрываць тэму культуры, адукацыі”, - паведаміў Я.Рыбакоў. Паводле яго, размова таксама ідзе пра “істотнае павелічэньне аб’ёму вяшчэньня рэгіянальных студыяў тэлевізіі, таму ў наступным годзе – і прэзыдэнт прынцыпова падтрымаў гэтую пазыцыю – мы будзем надзяляць вялізную ўвагу разьвіцьцю абласнога вяшчаньня, абласных студыяў тэлевізіі й радыё”. “Да канца наступнага году мы плянуем ва ўсіх абласных тэлерадыёкампаніях усталяваць перадатчыкі для вяшчаньня абласнога радыё у FM-дыяпазоне”, -- сказаў Я.Рыбакоў.
26 сьнежня Лукашэнка дасьць інтэрвію беларускім тэлеканалам, якое будзе трансьлявацца ў прамым этыры БТ і СТВ і ў запісу – па ОНТ.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: