Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Нафтавод “Дружба” цягнецца 2910 кілёмэтраў 11:00, 26/12/2002
Працяглсьць нафтаводу “Дружба” па тэрыторыі Беларусі складае 2910 км. пра гэта, як паведамляе www.vsluh.ru , у інтэрвію інфармацыйнаму весьніку “Беларусь сёньня” паведаміў генэральны дырэктар АТ “Магістральныя нафтаводы “Дружба” Аляксандар Пейгановіч.
Паводле яго, у рамках дамовы аб стварэньні “саюзнае дзяржавы”, расейскімі й беларускімі экспэртамі сумесна рапсрацаваная сыстэма забесьпячэньня кантролю за перакачкай нафты па трубаводу. Беларускія спэцыялісты “атрымоўваюць ад нас усе неабходныя дадзеныя і, пры неабходнасьці, ажыцьцяўляюць кантроль за якасьцю сыравіны”, --адзначыў Аляксандар Пейгановіч. Гендырэктар АТ “Магістральныя нафтаводы “Дружба” інфармаваў таксама, што ў рамках чарнобыльскай праграмы кампанія аказвае дапамогу шэрагу беларускіх аб’ектаў жыльлёвага будаўніцтва, мэдычным установам. У Наваполацку пры садзеяньні АТ “Магістральныя нафтаводы “Дружба” ўзводзіцца праваслаўны храм.