Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рабочыя пагражаюць акцыямі пратэсту
12:29, 26/12/2002

Рабочыя ААТ “Пінскі завод кансэрваў” папярэджваюць аб аднаўленьні 27 сьнежня акцыі пратэсту, калі адміністрацыя прадпрыемства ня будзе выконваць патрабаваньні працоўнага калектыву. Стыхійная акцыя пратэсту прыйшла на заводзе 23 сьнежня – людзі выйшлі на працу, але не пачалі яе. Прычынай стала затрымка заробнай платы за пяць месяцаў і нявыплата адпускных. Рабочыя папярэдзілі сваё начальства, што не пакінуць завод да таго часу, пакуль ім ня выдадуць грошы, і застануцца начаваць у цэхах, перадае БелаПАН.

У канцы працоўнага дня на прадпрыемства прыехалі першыя асобы з Пінскага райвыканкаму, рэгіянальнага камітэту дзяржкантролю і абласнога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Брестплодоовощпром”. Перамовы з кіраўніцтвам не прынесьлі вынікаў. Чыноўнікі запрасілі для пермоваў дзесяць прадстаўнікоў працоўнага калектыву, спрбаючы ўгаварыць іх спыніць забастоўку.
Рабочых абурала некалькі фактаў: тое, што былы дырэктар пры звальненьні атрымаў поўны разьлік наяўнымі грашыма: тое, што прамысловыя і харчовы тавары, якія прывозяцца на завод па бартэру і выдаюцца заместа заробку, дастаюцца толькі работнікам кіраўніцтва, а рабочым застаецца выбар у выглядзе прадукцыі заводу – кансэрваваных баршчоў, таматнага соўсу дый бярозовага соку. А 20 гадзіне чыноўнікі ня вырашылі праблему, пакінулі тэрыторыю заводу, а рабочыя разышліся па дамох зь цьвёрдым намерам на наступны дзень зноў не распачынаць працу. Аднак раніцай 24 сьнежня да іх выйшаў дырэктар заводу і паабяцаў знайсьці грошы і папрасілі людзей узяцца за свае абавязкі. Рабочыя прыступілі да працы і папярэдзілі, што ў выніку невыкананьня гэтага абяцаньня, акцыя пратэсту адновіцца 27 сьнежня.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: