Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Наступствы пажару могуць разбурыць Нясьвіскі замак 11:12, 26/12/2002
Бліжэйшымі днямі ўдасца ліквідаваць некаторыя наступствы пажару ў Нясьвіскім замку ў Беларусі, у прыватнасьці, ўзьвесьці 600 квадратных мэтраў даху, спаленага агнём, а таксама часткова высушыць памяшканьне і ўмацаваць падпорамі перакрыцьці. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Ўладзімер Дражын, які ачольвае дзяржаўную камісію па ўдакладненьні прычынаў узьнікненьня пажару, а таксама для ацэнкі ўрону, нанесенага вагнём. Ён прыбыў у сераду ў Нясьвіж. Дражын паведаміў, што сума матэрыляьнага ўрону пакуль нявызначаная, аднак, паводле яго, яна значная і будзе канчаткова вядомая пасьля правядзеньня шэрагу прац у замку.
Пажар, што пачаўся наконадні ўвечары зьнічтожыў дах і сутарэньні цэнтральнага фасаду нясьвіскага замку, а таксама фрэскі ў більярднай залі, разьмешчанай на апошнім паверсе. Ахвяраў і пацярпелых няма. Як распавялі РІА "Новости" супрацоўнікі музею Нясьвіскага замку, гэты помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя – знаходзіцца ў аварыйным стане. Значны ўрон забудове нанесла вада, якой тушылі полымя. Сапсаваная паркетная падлога XVII-XVIII стагодзьдзяў, фрэскі на столі, а таксама адзіная карціна XVIII стагодзьдзя у сутарэньнях замку. Застаецца пагроза абвалу перакрыцьця, якія пры тушэньні пажару ўвабралі ў сябе больш за тры тоны вады. Нягледзячы на выходны дзень ў Беларусі з нагоды каталіцкіх Калядаў, супрацоўнікі замку былі выкліканыя для ліквідацыі наступстваў пажару. Акрамя таго, на месцы здарэньня працуюць брыгады рамонтнікаў. У супрацоўнікаў правахоўчых органаў Беларусі засталася адна вэрсія ўзьнікненьня пажару – нядбайнае стаўленьне да працы сьлесароў і незахаваньне імі правілаў пажарнай бясьпекі. Асобы слесараў, якія працавалі паяльнай лямпай пры абагрэве ацяпляльнай сыстэмы замку ўстаноўленыя, ім будзе прад’яўлены зыск. Будаўніцтва нясьвіскага замку было распачатае ў XVI тагодзьдзе паводле праекта італьянскага архітэктара Джавані Бернардоні. Дзякуючы замку, Нясьвіж у свой час ператварыўся ў адзін з цэнтраў эўрапейскае культуры. У бібліятэцы замку захавалася частка архіваў Вялікага княства Літоўскага. Да нядаўняга часу ў замку быў разьмешчаны санаторый “Межколхоздравницы”. У 2000 годзе было прынятае рашэньне аб рэстаўрацыі ўнікальнага гістарычна-мастацкага помніка. Падрыхтаванае рашэньне аб уключэньні Нясьвіскага замку ў сьпіс помнікаў сусьветнае культуры ЮНЭСКА.