Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мяне абурыла сьцьверджаньне прэм’ер-міністра Генадзя Навіцкага аб тым, што ў сёлетнім годзе рэальныя даходы насельніцтва павялічыліся на 10% у параўнаньні з папярэднім годам. Яму як галаве ўраду трэба было б ведаць, што акрамя намінальнай існуе яшчэ заробная плата. Калі намінальны заробак сёлета ў нейкай ступені і падвысіўся, то гэтае падвышэньне было зьедзенае ростам коштаў. У выніку насельніцтва за больш высокі (у параўнаньні зь леташнім годам) заробак набыло меней тавараў – прамысловых і харчовых.
Я, напрыклад, як інвалід 2-ой групы зь цяжкім захворваньнем вымушаны набываць мэдыкаменты не па ільготных рэцэптах, а за поўны кошт, які складае не адну тысячу рублёў. Ісьці ж да доктара няма сэнсу. Добра, калі б я быў толькі адзін такі, але ж многія знаходзяцца яшчэ ў горшым становішчы. Пра кошт камунальных паслуг і згадваць страшна. Так што казаць пра падвышэньне рэальных даходаў насельніцтва – гэта проста блюзьнерства. Г.ЗБУРЖЫНСКІ, г.Ворша