Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Паважаныя наведвальнікі вэб-сайту Хартыі!
16:40, 27/12/2002


 ПАЛIТЫКА 

Васіль Быкаў застаецца грамадзянінам Беларусі
16:35, 27/12/2002

“У сувязі зь відавочна тэндэнцыйнымі паведамленьнямі некаторых расейскіх СМІ, у прыватнасьці, газэты “Известия”, з выпадку майго пераезду ў Прагу хачу заявіць, што я не прасіў у чэскага ўраду або прэзыдэнта Вацлава Гавэла палітычнага прытулку і ня меў намеру атрымаць такі. Мая просьба заключалася ў прадастаўленьні мне і маёй жонцы права на больш-менш працяглае пражываньне ў Чэхіі, неабходнае для літаратурнай працы і лячэньня як хроніку-лёгачніку. Такое права я і атрымаў у сьнежні 2002 году, сапраўды, пры садзеяньні прэзыдэнта Чэскай Рэспублікі. Спроба некаторых СМІ ператварыць гэты факт, увогуле звычайны для цеперашніх часоў, у палітычную акцыю ёсьць, на мой погляд, зусім правакацыйнай і вартай асуджэньня. Васіль Быкаў, грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, - такая заява народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава была распаўсюджаная сёньня Беларускім цэнтрам у Празе.

ЗУБР: ВЫНІКІ-2002
16:35, 27/12/2002

Вынікі 2002 году падсумаваў моладзевы рух супраціву ЗУБР. Актывісты руху вынесьлі на суд грамадзкасьці своеасаблівую справаздачу аб сваёй дзейнасьці за сёлетні год. У справаздачы зубры распавядаюць, што, на іх погляд, зьяўляецца “акцыяй году”, “лёзунгам году”, “салідарнасьцю году”, “прысудам году”, “выклікам году”, “праблемай году”, “няўдачай году”, “надзеяй году” і г.д.

Навагодняе віншаваньне ад Міколы Маркевіча
16:29, 27/12/2002

“Нават адсюль, з Асіповіцкай “хіміі”, добра відаць, што ў апошняга дыктатара Эўропы застаўся апошні рэсурс, які дазваляе Лукашэнку яшчэ трымацца на плаву. І гэты рэсурс – страх. Той самы страх, які бярэ свой пачатак пад курапацкімі соснамі і ў сталінскім ГУЛАГу. Той самы страх, які паралізуе ў нацыі волю да разьвіцьця, прымушае людзей выконваць злачынныя амаральныя загады, дазваляе мірыцца зь несправядлівасьцю і галечай, якія штодзённа параджае сёньняшні рэжым...Жадаю беларусам у наступным годзе пазбавіцца ад гэтага страху. Каб нашае вечнае імкненьне “людзьмі звацца” ажыцьцявілася – быць гэтымі людзьмі! Вясёлых Калядаў і шчасьлівага Новага году! Няхай любоў, дабрабыт і здароўе будуць нязьменнымі сябрамі кожнага з вас. За Вашу й нашу ПАГОНЮ! За Вашу й нашу СВАБОДУ!”, -- з такім вінашаваньнем зьвярнуўся да беларускага народа галоўны рэдактар газэты “Пагоня” Мікола Маркевіч, асуджаны за крытыку ў адрас Аляксандра Лукашэнкі да 1,5 гады абмежаваньня волі.

2003-ы -- год высьпяваньня крызы
16:26, 27/12/2002, Аляксей Яфімаў, “Независимая газета”

Перад выбарамі Крэмль здолее адцягнуць новы жнівеньскі калябс. Але ненадоўга
Улады доўга не хацелі прызнаваць, што эканоміка ідзе пад схіл. У канцы мінулага тыдня ім давялося такі выціснуць зь сябе, што адзін з галоўных парамэтраў правалены. Першы намесьнік старшыні кіраваньня Цэнтрбанку Алег Вьюгін паведаміў, што інфляцыя па выніках году пераўзыдзе 15%.

Лукашэнка стаў на бок тэрарыстаў
14:25, 27/12/2002, Вальтэр Пінкас, “Вашынтон Пост”

Прадстаўнікі амэрыканскае й братанскае выведак уважліва назіраюць за паводзінамі прэзыдэнта Іраку Садама Гусэйна у той час, як апошні публічна абдымаецца з інспэктарамі ААН, паддобрываецца да эўрапейцаў і заклікае арабскі сьвет аб’яднанцца перад абліччам амэрыканскае ваеннае пагрозы.

Анатоль Лябедзька судзіцца з КДБ
10:58, 27/12/2002, Прэсавая служба АГП

Сёньня, 27 сьнежня а 14.00 у судзе Цэнтральнага раёну г.Менску адбудзецца судовы працэс па зыску Анатоля Лябедзькі да КДБ Беларусі. Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі намерваецца ў судовым парадку аспрэчыць афіцыйнае папярэджаньне, вынесенае яму 5 лістапада сёлетняга году.

Праверка дзейнасьці кіраўніка СК МУС Беларусі завершаная
10:56, 27/12/2002

Праверка дзейнасьці кіраўніка Сьледчага камітэту МУС Леаніда Глухоўскага завершаная, аднак ён пакуль не прыступаў да выкананьня сваіх абавязкаў. Пра гэта сёньня паведаміў журналістам міністар ўнутраных справаў Уладзімер Навумаў.

Навумаў адмаўляецца дапускаць да расьсьледаваньня гучных справаў незалежных экспэртаў
10:55, 27/12/2002

Міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў супраць таго, каб беларускія сьледчыя карысталіся паслугамі замежных спэцыялістаў у пошуках зьніклых апазыцыянэраў, як таго патрабуюць сваякі зьніклых. Міністар спасылаецца на эўрапейскі досьвед расьсьледаваньня такіх справаў і на неабходнасьць захаваньня пэўных таямніц.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Velcom прызнае выкраданьне кліенцкай базы
12:58, 27/12/2002

У сувязі з пытаньнямі абанентаў сеціва Velcom адносна зьяўленьня ў сеціве Інтэрнэт кліенцкай базы кампаніі, СП ААТ “Мабільная лічбавая сувязь” – гандлёвая марка Velcom – палічыла за неабходнае даць афіцыйнае тлумачэньне па гэтым пытаньні і разьмесьціла на сваім сайце наступную заяву. --Крадзеж часткі базы дадзеных кліентаў кампаніі Velcom і разьмяшчэньне ў сеціве Інтэрнэт зьявіліся вынікам злачынных дзеяньняў з боку асобы ці групы асобаў.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Павялічваеца колькасьць непаўнагадовых злачынцаў
11:26, 27/12/2002

Сёлета пры неспарэдным удзеле непаўнагадовых было зьдзейсьнена на 10 адсоткаў болей ад агульнай колькасьці злачынстваў. У выніку прынятых мераў на ўлік пастаўлена каля 16 тысячаў падлеткаў, 3,5 тысячы нешчасьлівых сем’яў, звыш 4 тысячаў чалавек пазбаўленыя бацькоўскіх правоў.

Міністар даў справаздачу аб барацьбе з карупцыяй
11:07, 27/12/2002

У 2002 годзе ў краіне зарэгістравана каля 130 тысячаў злачынстваў, і гэта на 18% болей, чым у 2001 годзе, заявіў у чацьвер на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску міністар унутраных справаў Беларусі генэрал-маёр Уладзімер Навумаў. У сфэры эканомікі, паводле дадзеных МУС, сёлета ў Беларусі міліцыя раскрыла больш за 18 тысячаў злачынстваў. Распачата больш за 5,5 тысячаў крымінальных справаў аб фактах крадзяжу й растраты маёмасьці, зарэгістравана 2,4 тысячаў фактаў фальшаваньня грошай, каля 1,2 тысячаў выпадкаў хабарніцтва.

Нацбанк мае “палітычны і маральны інтарэс” да расейскіх крэдытаў
11:05, 27/12/2002, РБК

Рэспбліка Беларусь мае “палітычны і маральны інтарэс” у пытаньні атрыманьня расейскіх крэдытаў, заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску журналістам намесьнік старшыні кіраваньня Нацыянальнага банку Беларусі Мікалай Лузгін.

Туркмэнія набудзе 500 беларускіх трактараў
11:02, 27/12/2002

Кіраваньне па справах апарату прэзыдэнта Туркмэніі падпіша кантракт з вытворчым аб’яднаньнем “Менскі трактарны завод” (Беларусь) на пастаўку трактараў МТЗ-80Х-1 і запасных частак да іх. Крыніца ў асацыяцыі “Туркмэнабахызмат” (Туркмэнсельгасабслугоўваньне), якая зьяўляецца атрымальнікам тэхнікі, паведаміў “Союз-инфо”, што агульная сума кантракту на пастаўку да 1 сакавіка 2003 году 500 трактараў складзе $6 млн.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: