Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Навумаў адмаўляецца дапускаць да расьсьледаваньня гучных справаў незалежных экспэртаў
10:55, 27/12/2002

Міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў супраць таго, каб беларускія сьледчыя карысталіся паслугамі замежных спэцыялістаў у пошуках зьніклых апазыцыянэраў, як таго патрабуюць сваякі зьніклых. Міністар спасылаецца на эўрапейскі досьвед расьсьледаваньня такіх справаў і на неабходнасьць захаваньня пэўных таямніц.

Міністар унутраных справаў сустрэўся з журналістамі 26 сьнежня ў Нацыянальным прэсавым цэнтры, дзе галава МУС даваў справаздачу па выніках барацьбы з злачыннасьцю ў 2002 годзе. Прадстаўнікоў недзяржаўных СМІ, аднак, ня менш цікавіла, як ідуць справы ў расьсьледаваньні гучных злачынстваў трохгадовай даўніны – маецца на ўвазе зьнікненьні Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага.
Уладзімер Навумаў, адказваючы на пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода адносна гэтых справаў, запэўніў, што ўсе магчымыя вышукныя мерапрыемствы працягваюцца. Пры гэтым міністар прызнаў, што вынікаў яны, на жаль, зноў як і ў пяпярэднія гады, ня далі. Пасьля гэтага міністра і запыталі, чаму б у такім выпадку не зьвярнуцца па дапамогу да суседніх краінаў і не скарыстаць паслугі замежных спэцыялістаў у пошуках зьніклых людзей. На гэта Навумаў, як паведамляе Радыё Свабода, адказаў наступнае:
--Такога няма ні ў адной краіне сьвету, каб для расьсьледаваньня такіх крымінальных справаў запрашалі кагосьці з-за мяжы. Нідзе такога досьведу няма. Калі мне хтосьці прывядзе прыклад, што запрасілі для расьсьледаваньня такіх справаў замежнікаў, то мы таксама на гэта пойдзем, але чаму мы павінны гэта рабіць самі? Да таго ж, безумоўна, там ёсьць пытаньні, адносна якіх мы не хацелі б, каб яны сталі вядомымі, розныя пытаньні...
Пры гэтым Навумаў заявіў, што нічога ня ведае пра ліст, у якім сваякі зьніклых патрабуюць прыцягнуць да расьсьледаваньня замежных спэцыялістаў у пошуках людзей. Нагадаем, 10 сьнежня, у Дзень правоў чалавека, Зінаіда Ганчар, Ірына Красоўская і Сьвятлана Завадзкая аднесьлі адпаведны зварот у прыёмную міністра, дзе іх запэўнілі, што перададуць дакумэнт Уладзімеру Навумаву. Аднак учора міністар сказаў, што ў той час ён быў у адпачынку, а калі выйшаў на працу, лістоў ад жонак яму не перадавалі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: