Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Анатоль Лябедзька судзіцца з КДБ 10:58, 27/12/2002, Прэсавая служба АГП
Сёньня, 27 сьнежня а 14.00 у судзе Цэнтральнага раёну г.Менску адбудзецца судовы працэс па зыску Анатоля Лябедзькі да КДБ Беларусі. Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі намерваецца ў судовым парадку аспрэчыць афіцыйнае папярэджаньне, вынесенае яму 5 лістапада сёлетняга году.
А.Лябедзька так пракамэнтаваў надыходзячы судовы працэс: --Тое, што адбылося – адкрытая палітычная шызафрынія. А паколькі прычына гэтай хваробы знаходзіцца ў самой сыстэме, то яе вірус лёкка перадаецца да ўсіх галінаў улады. Так што 27 сьнежня ёсьць магчымасьць паставіць дыягназ і судовай сыстэме. Тэкст самога папряэджаньня, гэта фантастычнай сілы дакумэнт. Ён ператварае ў пыл ілюзіі тых заходніх палітыкаў, парлямэнтараў, якія яны яшчэ мелі да беларускіх уладаў. Мяркую, што з аўтографамі чальцоў Вярхоўнага Суда ён разбурыць і надзеі тых, хто яшчэ верыць, што ў Беларусі ёсьць незалежная судовая сыстэма.